Архіў

Інтэлектуалка, даярка, пісьменьніца

У лютым Беларусь наведала швэдзкая пісьменьніца Катарына Масэці.

У менскім кінатэатры «Перамога» паказвалі экранізацыю ейнага раману «Хлопец з суседняй магілы». Сваю першую кнігу яна выдала ў 45 гадоў. І цяпер выпрабоўвае розныя жанры — казкі для дзяцей, мэлядрамы, дэтэктывы. Гарадзкая інтэлектуалка, Масэці падпрацоўвала даяркай на фэрме мужа, гадавала чацьвёра дзяцей і адначасова выкладала, пісала літрэцэнзіі, іграла на акардэоне ў ансамблі. У Швэцыі і Беларусі прыкладна роўная колькасьць насельніцтва, але яе кніга «Хлопец з суседняй магілы» — гісторыя каханьня простага фэрмера да гарадзкой інтэлектуалкі — выйшла недасягальным у нас накладам у 450 тысяч асобнікаў. Зь пісьменьніцай гутарыў карэспандэнт «НН» Андрэй Расінскі.

«НН»: Вашы кнігі называюцца надзвычай правакацыйна: «Хлопец з суседняй магілы», «Заткніся, цябе ўжо забілі»…

Катарына Масэці: Гандляр мусіць прадаць кніжку. Каб прывабіць чытача, трэба адпаведная назва.

«НН»: Наколькі хутка акупаюцца швэдзкія кнігі?

КМ: З аднаго боку стала лягчэй: швэды цяпер болей чытаюць. Болей друкуецца кніжак, зьявіліся электронныя выданьні. Таньней стала выдаваць. З другога боку, выдаўцы болей зацікаўленыя ў камэрцыйным посьпеху, скіраваныя на рынак.

Мае кнігі акупіліся, бо выдаваліся вялікімі накладамі. Іх хутка раскупілі. Але ўвогуле, пісаць — ня дужа прыбытковы занятак у Швэцыі. Пісьменьнікі жывуць на стыпэндыі. Добра акупляюцца толькі дэтэктывы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»13

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?17

У Польшчы працуе каля 117 тысяч беларусаў3

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»13

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць