Архіў

Несьмяротны альбом «Partyzone»

Ляўрэат «Басовішча-2002» гурт «Partyzone» зьмяніў імідж, музыку і склад. З клону «Рамштайну» яны ператварыліся ў інтэлігентную гард-рок-каманду. «Сьмерці няма» — назва новага дыску.

Аўтамабіль за дыск

«Partyzone» быў створаны ў 1994 г., але сур’ёзную заяўку музыканты зрабілі толькі гадоў пяць таму, калі выпусьцілі першы альбом «Трэба рабіць». Іх прад’юсэр прадаў аўтамабіль, каб выдаць альбом. На канцэртнай прэзэнтацыі бізнэсовец Зьміцер Дайнэка пад уражаньнем ад музыкі выкупіў некалькі дзясяткаў касэтаў і падараваў усім прысутным. Потым «Partyzone» атрымаў галоўны прыз «Басовішча» — і зьнік.

Праз тры гады адрадзіўся з новым іміджам. Песьні сталі больш складанымі. «Час мяняецца, і мы мяняемся разам зь ім, — кажа аўтар тэкстаў і заснавальнік групы Яўген Цылікаў. — Альбом «Трэба рабіць» імкнуўся павесяліць слухачоў. У гэтай жа праграме мы прапануем паразважаць».

Назву выбралі адпаведную — «Сьмерці няма». Яўген кажа, што гэта, хутчэй, тэарэма: «Нічога сьцьвярджаць мы ня можам. Кожны па-свойму асэнсоўвае такія пытаньні. Мы ня вынятак».

«Partyzone» з тых музыкаў, якія надаюць вялікую ўвагу тэкстам.

Музычны чорнарабочы

Рэдкі выпадак — амаль усе ўдзельнікі гурту маюць музычную адукацыю. Але працуюць хто дзе — займаюцца пажарнымі сыгналізацыямі, вытворчасьцю лекаў, кампутарамі, адзін нават патолягаанатам.

Толькі Цылікаў зарабляе на жыцьцё музыкай — колісь меў музычную студыю, цяпер працуе выкладчыкам па клясе гітары ў школе. Ён лічыць, што, калі займаесься нейкай справай, трэба выкладацца напоўніцу — іншым заняткам няма месца ў жыцьці. Ён як чорнарабочы, што робіць незаўважную, але патрэбную працу. Яўген мае надзею, што беларуская музыка ня пойдзе па расейскім шляху: «У нас няма безгустоўнасьці, бо тут заможны бацька не прасуне сваю дачку бяз голасу. Узяць талентам больш шанцаў». Музыку мусяць ствараць прафэсіяналы, якія ня толькі добра валодаюць сваім інструмэнтам, але і маюць выхаваны густ. Цылікаў зьвяртае на гэты момант асаблівую ўвагу: «У нас дзеці першае, што падбіраюць, каб сыграць на якім-небудзь інструмэнце, — гэта «Чорны бумэр».

Беларускі «Рэйнбоў»

Цылікаў да простых песень, што адразу кладуцца на слых, ставіцца непрыязна, хоць у рэпэртуары групы зьявіўся такі яркі гіт — «Маё сэрца»; у дуэце з вакалістам групы Дзянісам Вячэрскім яго прасьпявала вакалістка «Індыга» Руся. Адзін з удзельнікаў групы завёз дыск групы на малую радзіму, цяпер уся яго вёска вывучыла і сьпявае «Маё сэрца».

Раней «Partyzone» параўноўвалі з «Рамштайнам». Выдаўцы альбому «Трэба рабіць» вынесьлі на вокладку словы журналіста зь Беластоку Міколы Ваўранюка: «У Беларусі гэты гурт называюць «Рамштайн» з усьмешкай у душы. Я б сказаў болей — гэта часам лепш за «Рамштайн».

Цяпер са зьменай іміджу, музыкі, складу іх пачалі параўноўваць з «Рэйнбоў». Яўген ставіцца да гэтага стрымана: «Ня варта рабіць з музыкі спорт і параўноўваць розных музыкаў. Кожны творчы парыў варты існаваньня. Калі твор нарадзіўся, значыць, ён камусьці патрэбны».

Сьмерці няма

Partyzone, БМА-груп, 2005

Гэты альбом можа заняць месца на палічцы між ZETаўскім «З Новым годам!» і ULISаўскім «Люстэркам».

Самі выканаўцы ўпэўнены, што музыка мусіць быць прыгожай, але агрэсіўнай. «Partyzone» далёкі ад простага бруталу. Па-першае, у кожнай песьні ёсьць свая запамінальная мэлядычная лінія — тут асабліва вылучаюцца «Смутак», «Сьмерці няма». Музыкі любяць паіграць на кантрастах, ад якіх слухач можа пачуваць сябе, як на Якуцкіх горах («Адшукай», «Цемра»). Агульны настрой альбому адлюстраваны ў творы «Парай дарогу»: герой песьні, абцяжараны сваімі праблемамі, разважае, у які бок пайсьці. Разынкі альбому — песьня «Маё сэрца», сьпетая вакалістам Дзянісам Вячэрскім у дуэце з Русяй, і «Сьмерці няма» — экзыстэнцыйная рок-баляда.

Каментары

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць