Архіў

З усёй краіны

Алькагалізм маладзее

У Воршы на 10 гадоў пазбаўленьня волі асуджаны 15-гадовы хлопец. Васьміклясьніка прызналі вінаватым ва ўчыненьні забойства з асаблівай жорсткасьцю. Ахвярай п’янага падлетка стаў інвалід з ампутаванай нагой. Асуджаны нанёс яму некалькі дзясяткаў удараў кулакамі ды 40 нажавых раненьняў. Падставай для агрэсіі была сварка з-за грошай.

П’янства з кожным годам маладзее. Большасьць падлеткаў, якія прыахвоціліся да алькаголю, з асацыяльных сем’яў. І ніякая выхавальн праца, ніякая школа, ні суполка БРСМ не дапамагае. Так, сёлета ў Аршанскім псыханэўралягічным дыспансэры наглядаецца больш за 140 падлеткаў. І гэта тыя, хто неаднаразова спажываў сьпіртное. Аднаму нават паставілі дыягназ — алькагалізм. У горадзе на ўліку 32 таксыкаманы. Трэба заўважыць, што названыя лічбы — афіцыйная статыстыка. Паводле словаў мэдыкаў, каб уявіць сапраўдную карціну, трэба іх памножыць сама меней у 10 разоў.

Яўген Жарнасек, Ворша

Менск — Полацку

21 кастрычніка ў Мастацкай галерэі адкрылася супольная выстава двух выкладчыкаў менскай Акадэміі мастацтваў — Уладзімера Тоўсьціка (жывапіс) і Ўладзімера Слабодчыкава (скульптура). Аўтараў прадставіў палачанам старшыня Саюзу мастакоў Уладзімер Басалыга. Мяркуецца, што ў наступным годзе адна са скульптур Слабодчыкава зойме месца ля экалягічнага музэю.

Праграмны дакумэнт для будучага ўраду

23 кастрычніка ў Наваполацку прайшла прэзэнтацыя кнігі «Беларусь: сцэнары рэформаў». Чальцы дэмпартый і грамадзкіх арганізацый сустрэліся з аўтарамі кнігі — гісторыкам Ігарам Ляльковым і эканамістамі Міхасём Залескім і Зьмітром Бабіцкім. Госьці назвалі кнігу «праграмным дакумэнтам» для будучых дэмакратычных урадаў. На сустрэчы прагучала шмат пытаньняў да гасьцей, большасць зь іх тычылася актуальных палітычных падзей. Адказы гучалі нестандартныя, але пераважна аптымістычныя.

Васіль Кроква, Полацак

Прэзэнтацыя Мілінкевіча ў Глыбокім

У горадзе прайшло знаёмства месьцічаў з адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл. 23 кастрычніка на нядзельным рынку было раздадзена каля сотні балёнікаў з надпісам «За Мілінкевіча!», «За Беларусь!». Нават утварылася чарга атрымаць нацыянальны сувэнір.

«Барміца», Глыбокае

У памяць Ходзькі

У Вялейцы прайшла краязнаўчая канфэрэнцыя, прысьвечаная 210-годзьдзю з дня нараджэньня пісьменьніка Ігната Ходзькі. У залі пасяджэньняў райвыканкаму адбыліся «Ходзькаўскія чытаньні», на доме №1 па вуліцы Молакава была адкрыта мэмарыяльная дошка, а кавалку гэтай вуліцы надалі імя пісьменьніка. Пры канцы канфэрэнцыі ўдзельнікі наведалі магілу Ігната Ходзькі ў в.Войстам на Смургоншчыне. Тамсама адслужылі мшу ў гонар пісьменьніка.

Сяргей Макарэвіч, Вялейка

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку107

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць