Здарэнні22

Тры крыміналкі ў Кіраўніцтве справаў прэзідэнта: дзве за былую Нацыяналку, адна — за елкі

У Следчым камітэце Беларусі расследуюцца тры крымінальныя справы, звязаных з дзейнасцю Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.
Усе яны знаходзяцца ў вытворчасці Упраўлення СК па Мінску.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова,

першая справа тычыцца расследавання ў дачыненні да намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс». Ён падазраецца ў крадзяжы саджанцаў блакітных ялінак.
Чыноўнік выбракаваў іх і перадаў трэцяй асобе. Дзеянні намеснік начальніка «Дыпсэрвіса» кваліфікаваныя як крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі па частцы 1 артыкула 210 КК. Прычыненую шкоду ацэньваецца больш чым на 1,4 млн рублёў.

Дзве іншыя справы звязаныя з заключэннем дамоваў субпадраду на рэканструкцыю будынка для размяшчэння савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі (былая Нацыянальная бібліятэка на вул. Чырвонаармейскай — НН.).
Замоўцам работ выступала галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.
Абодва злачынствы былі ў тым, што да аплаты прадстаўляліся дакументы, якія ўтрымліваюць альбо відавочнае завышэнне цаны работ, альбо звесткі аб работах, якія наогул не выконваліся.
Па першым справа заведзеная за махлярства ў асабліва буйным памеры па частцы 4 артыкула 208 КК, па другім — за службовы падлог па артыкуле 427 КК. Выяўленая на цяперашні момант шкода ў першым выпадку склала 450 млн. рублёў, у другім — 300 млн.

Цяпер вывучаецца дзейнасць суб’ектаў гаспадарання, прызначаныя рэвізіі.

У здзяйсненні злачынстваў падазраюцца кіраўнікі і работнікі фірмаў, што падпісвалі дамовы субпадраду.

У межах расследавання правяраецца версія аб дачыненні да здзяйснення злачынстваў службовых асоб галоўнага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.

Каментары2

Цяпер чытаюць

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Новыя рэаліі з AI». У кампаніі Vizor Games — скарачэнні9

«У мяне не было мільёнаў у 14 гадоў». Джаан Роўлінг адхіліла спробу Эмы Уотсан памірыцца пасля сваркі вакол трансфобіі9

Трамп: Для ЗША будзе вялікай абразай, калі я не атрымаю Нобелеўскую прэмію20

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію2

Ва Украіне з'явіліся новыя банеры, адрасаваныя беларусам9

Антонаўка даражэйшая за бананы. Пачым цяпер прадаюць яблыкі?6

На польскай мяжы знікла чарга з легкавых аўтамабіляў1

Павел Дураў кажа, што яго атруцілі ў 2018 годзе: Я не мог дыхаць і нічога не бачыў. Думаў, гэта канец4

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

43‑гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у італьянскай Перуджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць