У Эфіопіі абрынуліся будаўнічыя рыштаванні, колькасць загінулых ідзе на дзясяткі
Інцыдэнт адбыўся раніцай 1 кастрычніка ў царкве ў горадзе Арэрці, што ў правінцыі Амхара на поўначы Эфіопіі, калі вернікі сабраліся на штогадовае сьвяткаваньне ў гонар Божай Маці, паведаміў тэлеканал CNN. У гэты час у горадзе праходзіў рэлігійны фестываль.

Колькасць загінулых пры абрушэнні будаўнічых рыштаванняў каля царквы ў Эфіопіі цяпер дасягнула 36 чалавек, яшчэ больш за 200 атрымалі раненні, паведамляе тэлеканал Al Arabiya. Сярод загінулых ёсць дзеці і пажылыя людзі.
Начальнік раённай паліцыі Ахмед Гебейеху заявіў, што колькасць загінулых можа павялічыцца. Па словах аднаго з мясцовых чыноўнікаў, частка людзей можа заставацца пад заваламі. Ён дадаў, што некаторыя з найбольш сур'ёзна пацярпелых былі дастаўленыя ў бальніцы сталіцы краіны Адыс-Абебы, якая знаходзіцца прыкладна за 70 кіламетраў.
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары