Эканоміка11

21 лютага пачнуцца перамовы аб 5-м траншы крэдыту ЕўрАзЭС

21 лютага пачнуцца перамовы аб пятым траншы крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС для Беларусі. Аб гэтым паведаміў 20 лютага ў ходзе тэлемоста Сяргей Шаталаў — намеснік старшыні праўлення Еўразійскага банка развіцця, які кіруе сродкамі АКФ ЕўрАзЭС.

«Перамовы маюць на мэце падпісанне новага пісьма аб намерах. У нас не адно пісьмо на тры гады праграмы, а на кожны год — асобныя, таму што сітуацыя хутка мяняецца», — паведаміў Шаталаў.

Ён нагадаў, што савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, які адбыўся адначасова з саветам ЕАБР 7 снежня 2012 года ў Мінску, ацаніў выкананне Беларуссю ўмоў чацвёртага транша крэдыту. Ён быў пералічаны 31 студзеня 2013 года, бо Беларусь выканала «ўсе без выключэння колькасныя паказчыкі, уключаныя ў праграму выдзялення крэдыту».

Паводле слоў Шаталава, паказчык па росце крэдытаў у беларускай эканоміцы ў чацвёртым траншы крэдыту быў устаноўлены ў 2012 годзе як індыкатыўны, гэта значыць насіў рэкамендацыйны характар.

«З пункту гледжання літары праграмы лічыць невыкананне гэтага паказчыку зрывам праграмы мы не можам. Аднак з пункту гледжання „духу“ праграмы нам уяўляецца, што празмерны рост крэдытаў у эканоміцы Беларусі можа абярнуцца рызыкамі назапашвання новага інфляцыйнага навесу, рызыкамі пагаршэння плацежнага балансу — па статыстыцы плацежнага балансу гэта ўжо бачна», — адзначыў намеснік старшыні праўлення ЕБР.

Аб’ём крэдытавання эканомікі ў Беларусі празмерны, падкрэсліў Шаталаў.

«Тэмпы прыросту крэдытаў у эканоміцы знаходзяцца на ўзроўні вышэй за 30% па выніках 2012 года, у той час як узгодненыя лічбы былі прыкметна больш нізкія», — патлумачыў прадстаўнік банка. Ён дадаў, што не выключае магчымасці змянення статусу паказчыкаў аб’ёму крэдытавання эканомікі Беларусі з індыкатыўнага да абавязковага.

Нагадаем, пагадненне паміж Беларуссю і Еўразійскам банкам развіцця (ЕАБР), які кіруе сродкамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, па выдзяленні крэдыту на 3 млрд. долараў шасцю траншамі было падпісана 9 чэрвеня 2011 года. Першы транш у 800 млн. долараў быў пералічаны ў чэрвені 2011 года, яшчэ 440 млн. — у снежні 2011-га. Трэці транш атрыманы ў чэрвені і быў залічаны ў золатавалютныя рэзервы, чацвёрты транш атрыманы ў студзені 2013 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць