Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў урад, што паўтарэнне вынікаў развіцця эканомікі 2012 года будзе азначаць для ўрада неадкладную адстаўку.
Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы на пасяджэнні Савета Міністраў, прысвечаным вынікам
«Сітуацыя, якая ў нас склалася ў мінулым годзе, катэгарычна недапушчальная сёлета, — падкрэсліў Лукашэнка. — Паўтор мінулага года будзе азначаць неадкладную адстаўку ўрада!».
У той жа час Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сітуацыя ў краіне не так дрэнная, удалося замацаваць пазітыўныя тэндэнцыі ў шэрагу сфер. «Прычына маёй прысутнасці на пасяджэнні ўрада не ў тым, што ў нас нешта вельмі дрэнна. Сітуацыя характарызуецца тым, што ў нас недастаткова добра, не так, як трэба, як хацелася б», — сказаў ён.
Лукашэнка падкрэсліў, што ў 2013 годзе, вырашальным для пяцігодкі, «важна вызначыцца і, вызначыўшыся, папрацаваць так, каб праз два — два з паловай года, калі мы збярэмся перад усім народам на Усебеларускі народны сход, не так было сорамна».
Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што гэта пасяджэнне не павінна ператварацца ў самасправаздачы. «Мы ўсе ведаем статыстыку, ведаем, як спрацаваў урад, рэгіёны. Мяне цікавіць у выступах адно: калі дрэнна па тых ці іншых напрамках, як будзем дзейнічаць, каб было лепш, каб было добра», — сказаў ён.
Каментары