Парламент Кіпра прагаласаваў вечарам 19 сакавіка супраць увядзення падаткаў на банкаўскія дэпазіты, паведамляе Reuters. Супраць такой меры выказаліся 36 з 56 членаў парламента, 19 устрымаліся. Адзін дэпутат адсутнічаў.
Галасаванне адбылося ў ходзе сесіі, прысвечанай пытанню атрымання антыкрызіснай дапамогі з боку Еўрасаюза.
Пра намер уладаў Кіпра ўвесці падатак у 7–10 працэнтаў на ўсе дэпазіты ў банках краіны з мэтай павялічыць бюджэт на 5,8 мільярда еўра стала вядома ў нядзелю, 16 сакавіка. Увядзенне такога падатку стала адной з асноўных умоў, на якіх ЕС гатовы выдаць Кіпру антыкрызісны крэдыт у памеры 10 мільярдаў еўра.
Згода кіпрскіх уладаў на ціск з боку краін Еўрасаюза, і перш за ўсё Германіі, выклікала крытыку як унутры дзяржавы, так і ў іншых краінах, уключаючы Расію.У першыя хвіліны таргоў 18 сакавіка індэксы еўрапейскіх біржаў ўпалі ў сярэднім на два адсоткі.
Між тым кіпрскі парламент неаднаразова пераносіў абмеркаванне гэтага пытання: спачатку з нядзелі, 17 сакавіка, на панядзелак, затым яшчэ раз — на аўторак, 19 сакавіка. У дзень галасавання ў СМІ таксама з’яўляліся паведамленні аб магчымым пераносе абмеркавання яшчэ на дзень.
Каментары