Культура1212

«Лемантар» з «Пагоняй» — падручнік беларускай мовы ад Аліны Ваўранюк з Беласточчыны

Новы падручнік беларускай мовы для 2-га класу пачатковай школы ў хуткім часе можа трапіць у школы Падляшша.
Аўтарка падручніка — настаўніца пачатковай школы № 4 у Беластоку Аліна Ваўранюк — заўважае, што ў школах адчуваецца катастрафічны недахоп падручнікаў па беларускай мове. Таму навіна пра тое, што Міністэрства адукацыі Польшчы ўхваліла «Лемантар», вельмі ўзрадавала.
Як кажа настаўніца, для таго, каб распачаць працу над стварэннем падручніка, трэба мець адвагу:

«Шчыра сказаўшы, напэўна, ніхто іншы не хацеў за гэта брацца (смяецца)… Я вельмі шмат гадоў збірала матэрыялы. Для таго, каб напісаць падручнік, то фактычна патрэбны досвед. Па-першае, трэба працаваць у школе ўсё ж такі, і быць гэтым практыкам. А па-другое, папрацаваць ужо столькі гадоў, каб мець адвагу, перадусім адвагу гэтым заняцца. Так мне здаецца».

Аліна Ваўранюк выказвае падзяку мастаку-ілюстратару «Лемантара» Міраславу Здрайкоўскаму і тэхнічнаму рэдактару Адаму Паўлоўскаму, а таксама ўсім, хто спрычыніўся да стварэння падручніка.

Настаўніца прызнаецца, што ўжо пачала працу над падручнікам беларускай мовы для 3-га класа.
Унёсак у Міністэрства адукацыі Польшчы падало аб’яднанне бацькоў у карысць дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў3

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзены ў Кітаі чэрап можа перапісаць эвалюцыю чалавека2

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі5

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

У Заслаўі на дарозе зрабілі новую разметку. Такой няма нават у сталіцы3

Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў 31

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам13

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў3

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць