Каханне і сэкс22

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу

Пасля амаль двух дзесяцігоддзяў сумеснага жыцця адна з найярчэйшых пар Галівуду — Ніколь Кідман і Кіт Урбан — вырашыла разыйсціся. Пра гэта паведаміла крыніца Бі-бі-сі, блізкая да сямейнай пары.

Фота: John Shearer/Getty Images for ACM

Зорная пара выхоўвае дзвюх дачок: 17‑гадовую Сандэй Роуз і 14‑гадовую Фэйт Маргарэт.

Аскараносная акторка і чатырохразовы лаўрэат прэміі «Грэмі» ў жанры кантры ажаніліся ў чэрвені 2006 года.

Першы пра разрыў паведаміў партал TMZ, адзначыўшы, што пара жыве асобна яшчэ з лета, а сама Кідман не жадае гэтага разводу. Прычыны разводу пакуль што застаюцца невядомымі.

Два дзесяцігоддзі побач

Кідман і Урбан, якія выраслі ў Аўстраліі, перажылі шмат узлётаў і падзенняў за гады сумеснага жыцця.

Былі шчаслівыя моманты: абое атрымлівалі прэстыжныя ўзнагароды і намінацыі, заўсёды падтрымлівалі адно аднаго, з’яўляліся разам на прэм’ерах і цырымоніях.

Але былі і выпрабаванні: праз некалькі месяцаў пасля вяселля Урбан добраахвотна звярнуўся ў рэабілітацыйны цэнтр з-за залежнасці ад наркотыкаў і алкаголю. Сам спявак і Кідман не раз казалі, што менавіта гэтыя цяжкасці зрабілі іх саюз мацнейшым.

Паводле слоў Урбана, менавіта ўмяшанне жонкі і блізкіх сяброў змяніла яго жыццё.

«Я веру, што ўсё гэта здарылася дзеля таго, каб аб’яднаць нас», — казаў ён у 2010 годзе ў эфіры шоу Опры Уінфры.

«Цяпер я разумею, што Ніколь шмат чаму мяне навучыла, адкрыла мне вочы і зрабіла маё жыццё поўным. Гэта найлепшы час у маім жыцці».

Апошнія сумесныя з’яўленні

У чэрвені пару бачылі разам на матчы клубнага чэмпіянату свету па футболе ў Нэшвіле.

У маі яны таксама разам прыйшлі на цырымонію ўручэння Academy of Country Music Awards, дзе Урбан атрымаў узнагароду ACM Triple Crown Award.

Тады іх сфатаграфавалі шчаслівымі і закаханымі: яны сядзелі побач, трымаліся за рукі і цалаваліся.

Да шлюбу з Урбанам Ніколь Кідман больш за 10 гадоў была замужам за акцёрам Томам Крузам. У іх таксама двое дзяцей. Іх шлюб скончыўся ў 2001 годзе.

Каментары2

  • %
    30.09.2025
    Нагадалі пра яе, то нешта пацягнула пераглядзець Банког Хілтан
  • Filipp
    30.09.2025
    Колькі год цярпеў яе.

Цяпер чытаюць

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава1

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Усе навіны →
Усе навіны

Праз атакі на расійскія НПЗ беларускі бензін вярнуўся на рынак РФ5

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава1

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць