Літаратура1010

Трэці «Дэбют» — перамаглі Адамовіч, Шарова і Янкута. Спецпрэмію атрымаў Лабадзенка

Цырымонія прайшла ў галерэі «Ў» у чацвер, 21 сакавіка.

Сёння ў Мінску трэці раз уручылі прэмію «Дэбют» — Беларускі ПЭН-Цэнтр штогод узнагароджвае аўтараў-дэбютантаў у трох намінацыях: проза, паэзія і пераклад.

Сёлета прэмію атрымалі паэт Андрэй Адамовіч, празаік Юлія Шарова і перакладчык Ганна Янкута.

Вершы Андрэя Адамовіча друкаваліся ў «Нашай Ніве», траплялі ў польскія зборнікі сучаснай беларускай паэзіі і друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў». Яго верш цытаваў Пётра Садоўскі, калі крытыкаваў шорт-ліст «Дэбюта». Перамога Андрэя Адамовіча была чаканай, аднак шмат хто лічыў, што пераможа Наста Манцэвіч, чый зборнік «Птушкі» выклікаў вялікую палеміку ў літаратурных колах. «Не для ўсіх паэзія Насты выявілася прымальнай. — сказаў Валянцін Акудовіч, сябар журы, які ўзнагароджваў паэтаў.

— Я не памятаю, каб на якой-небудзь з прэмій у журы ўзнікла такая гарачая палеміка. Ледзь не пабіліся».

«Don Giovanni, альбо Памілаваны свавольнік» таксама стаў падзеяй на літаратурным полі ў 2012 годзе — Юлія Шарова першы варыянт рамана напісала яшчэ сем год таму, аднак потым грунтоўна перапрацавала, і выйшаў ён летась і толькі ў электронным выглядзе. Раман пра дырыжора-беларуса з расійскага опернага тэатра, таксама выклікаў шэраг дыскусій.

Пры гэтым Лявон Баршчэўскі высока ацаніў кнігу і ў разгорнутай рэцэнзіі зазначыў, што раман чытаецца не горш за творы мэтраў айчыннай літаратуры.

Ганна Янкута, якая пераклала «Калядны Харал» Дыкенса, перамагла ў намінацыі «Пераклад».

Рэч у тым, што «Харал» застаецца адной з самых папулярных калядных аповесцяў у гісторыі літаратуры,
а таму з’яўленне гэтага тэксту па-беларуску выглядае цалкам лагічным, і як выявілася, запатрабаваным.

Спецпрэмію, якую журы ўвяло сёлета («за найлепшы крэатыў») атрымаў Глеб Лабадзенка за кнігу «Дзіцячая ЗаМова» — ілюстраваны дапаможнік па складаных моўных момантах.

Каментары10

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам12

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць