Грамадства

Еўрадэпутат Мігальскі ўнёс 20 паправак у даклад Палецкіса

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі ўнёс 20 паправак у даклад аб сітуацыі ў Беларусі, які быў падрыхтаваны Юстасам Палецкісам для Еўракамісіі, Савета ЕС і Службы знешніх дзеянняў Еўракамісіі. Пра гэта паведамляецца на сайце Мігальскага.

"Пазіцыя Еўрапарламента па Беларусі павінна быць рашучай і паслядоўнай, — заявіў Мігальскі. — Мы павінны падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, нагадваць аб палітычных зняволеных і сачыць, каб праваабаронцы былі ў бяспецы. Таксама неабходна паказаць Лукашэнку, што ЕС не згодны з яго палітыкай".

Найбольш важныя з унесеных паправак тычацца праблем масавых арыштаў, палітычна матываваных крымінальных спраў супраць прадстаўнікоў апазіцыі і рэпрэсій супраць праваабаронцаў і незалежных СМІ.

Акрамя таго, Мігальскі нагадаў пра палітвязняў у Беларусі, у тым ліку пра Алеся Бяляцкага.

Таксама Мігальскі адзначыў, што на саміт Усходняга партнёрства восенню ў Вільнюс павінны быць запрошаны прадстаўнікі беларускай апазіцыі.

Нагадаем, справаздача дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі была падрыхтавана для Еўракамісіі, Савета ЕС і Службы знешніх дзеянняў Еўракамісіі па выніках візіту Юстаса Палецкіса ў Мінск 18—21 сакавіка і выклікала неадназначную рэакцыю ў Беларусі. Прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы раскрытыкавалі словы аб паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў краіне ў 2012 годзе. Палецкіс, у сваю чаргу, сцвярджае, што такую выснову ён зрабіў на падставе інфармацыі беларускіх праваабаронцаў. Пазней еўрадэпутат прызнаў: фармулёўка аб "паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека" ў справаздачы няўдалая і будзе зменена.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»3

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»3

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць