Усяго патроху55

Плацкартныя білеты ў Крым раскупляюць за пяць хвілін

Але можна ехаць і на машыне — дарогі адрамантаваныя.

Штолета цягнік №100 «Мінск—Сімферопаль» становіцца для тысяч беларусаў самым зручным шляхам на мора. Ранкам выязджаеш з Мінска, днём перасякаеш мяжу і на наступную раніцу ўжо выходзіш на сімферопальскім вакзале. Білет у купэ каштуе 935 тысяч рублёў, у плацкарце — 590 тысяч, і менавіта за гэтыя квіткі штодня ідзе сапраўдны бой паміж пасажырамі.

Беларуская чыгунка дазваляе набываць білеты за 45 дзён да адпраўлення, пачынаючы з 8-й раніцы. Гэта значыцца, што ўжо цяпер можна аплачваць падарожжа, запланаванае на жнівень. Але хоць у «сімферопальскіх» цягніках па 15 вагонаў, а то і больш, танных білетаў усім ахвотным бракуе.

Квіткі можна набываць у касах альбо праз інтэрнэт, і ўжо ў 8:05—8:10 у продажы не застаецца ніводнага месца на ніжнія паліцы ў плацкарце! За гэты час расхопліваецца амаль дзве сотні білетаў. Каб быць у чарзе першым, пасажыры стаяць ад шостай раніцы.

У інфацэнтры Беларускай чыгункі такую сітуацыю тлумачаць выключна высокім попытам на адпачынак у Крыме. Аднак калі ніжнія месцы прападаюць імгненна — як карова языком злізала, — то верхнія застаюцца.

Людзі, якія раней працавалі ў сістэме продажаў білетаў, мяркуюць, што знікненне білетаў можа быць звязанае з турыстычнымі фірмамі. Тыя выкупляюць квіткі для сваіх кліентаў, прычым адразу групай. Паводле інструкцыі, у такім выпадку касіры мусяць прабіваць і ніжнія, і верхнія месцы, аднак гэта адбываецца не заўсёды.

Зрэшты, калі выкупіць месца да Сімфераполя вы не паспелі, не расстройвайцеся. Па-першае, некаторыя білеты яшчэ трапяць у продаж у наступныя дні, таму час ад часу правярайце сайт чыгункі. Па-другое, да Крыма можна дабрацца з перасадкай у Кіеве. Выйдзе танней, чым на прамым цягніку.

Дарога вярнулася

Яшчэ адзін папулярны шлях у Крым — на сваім аўто. Дарога складае каля 1400 км у кожны бок, але, калі ехаць вялікай кампаніяй, атрымліваецца танней, чым на чыгунцы. Ды і падчас адпачынку можна будзе ашчадзіць на грамадскім і экскурсійным транспарце.

Пасля зімы з рэзкімі перападамі тэмпературы ўкраінскія дарогі аказаліся ўшчэнт разбітыя. Тыя беларусы, хто выпраўляўся ў Крым вясной, былі шакаваныя. «На сваёй машыне нават не спрабуйце ехаць! Жахлівае бездарожжа», — папярэджвалі яны на форумах у інтэрнэце.

На магістралі Кіеў—Адэса сустракаліся такія яміны, што ехаць хутчэй за 50 км/г было небяспечна.

Аднак за красавік—май украінскім рабочым удалося прывесці дарогі ў больш-менш прыстойны выгляд. Нараканні ёсць хіба што на кавалак трасы ў раёне Чарнігава. Падарожнікі расказваюць, што дарога ад Мінска да Крыма займае каля 17 гадзін.

Ёсць варыянт і для багатых турыстаў. Двойчы на тыдзень з Мінска ў Сімферопаль лётае самалёт. Квіток у два бакі каштуе каля $345.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць