Здарэнні1010

Крадзеж вядра ў Браслаўскім раёне: вынікі расследавання

У канцы красавіка на сайце «НН» з’явілася камічнае паведамленне: у жыхаркі вёскі Дрысвяты, што ў Браслаўскім раёне (Віцебская вобласць), са двара скралі вядро. Пра злачынства яна паведаміла ў РАУС.

Калі да жанчыны прыехаў участковы, бо крадзеж вядра падпадаў пад адміністратыўнае правапарушэнне, яна заявіла яшчэ і пра крадзеж трох прасцінаў і трох чахлоў на коўдры, што сушыліся пасля мыцця.

У выніку гэтага ўчастковы мусіў вярнуцца ў Браслаў, а з Браслава ў Дрысвяты ўжо выехала аператыўная група, бо сума агульная сума скрадзенай маёмасці ўжо «цягнула» на крымінальнае злачынства.

І вось зусім нядаўна некалькі чытачоў «НН» звярнуліся ў рэдакцыю з просьбай высветліць далейшы лёс вядра. Ці знайшлі яго міліцыянты і ці вярнулася яно да гаспадыні?

Дрысвяцкая гісторыя аказалася не такой простай.

Начальнік Браслаўскага раённага аддзела міліцыі Вячаслаў Грышчанка паведаміў карэспандэнту «НН», што вядро, на жаль, пакуль не знайшлі. «Паводле заканадаўства, калі вінаваты ў адміністратыўным правапарушэнні не знойдзены, справу спыняюць.

Калі знойдзецца вядро і той, хто яго скраў, гэтую справу завядуць ізноў», — патлумачыў Грышчанка.

На пытанне, чаму размова ідзе пра адміністрацыйнае правапарушэнне, хоць у папярэднім паведамленні казалі пра перакваліфікацыю яго ў крымінальнае злачынства, Грышчанка адказаў, што, насамрэч, крымінальнай справы і не было.

«Калі аператыўная група прыехала да жанчыны, яна знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. Яе даставілі ў Браслаў да мяне. Падчас высвятлення абставінаў крадзяжу жанчына блыталася ў сведчаннях наконт знікнення бялізны. Аднак потым прызнала, што ніякіх прасцін і чахлоў на коўдру ў яе не кралі.

Мы нават думалі прыцягнуць яе да адказнасці за лжэсведчанні, аднак яна пакаялася, і мы не зрабілі гэтага», — расказаў Грышчанка.

Таксама Грышчанка паведаміў, што крадзяжоў у іх раёне ўвогуле няшмат. «У нас 170 кіламетраў мяжы (з Латвіяй — НН) побач. Таму чужыя тут не часта з’яўляюцца», — сказаў ён.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім7

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ў Францыі ператварае плямы ад кавы ў мастацтва1

Міністр абароны Украіны абвясціў пра рэзкае павелічэнне дальнабойных удараў па Расіі2

Чалы дасціпна пажартаваў наконт выказвання Пуціна пра бот расійскага салдата9

Літва і Латвія ўсё ж прымуць чэмпіянат Еўропы па футзале, а беларусаў адправяць у Славенію

Іван Эйсмант: Калі Трамп скажа хоць слова з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, ніводзін не будзе выпушчаны з турмы51

Колькі каштуе праехаць у Польшчу без чаргі, калі выезду чакае больш за 2400 машын

Гурт Nazareth у апошні момант абвясціў, што не прыедзе на фестываль «Сонцастаянне» ў Пружанах. У чым прычына?6

Колькі каштуе вяселле мільярдэра Джэфа Безаса і хто з зорак запрошаны ФОТЫ4

Украінцы нанеслі паспяховы ўдар па расійскім спецназе на акупаванай тэрыторыі. Загінулі 11 чалавек6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім7

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць