Эканоміка33

За паўгоддзе замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі $8 млрд

За I паўгоддзе 2013 года ў рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 7,8 млрд. даляраў ЗША інвестыцый, што на 12,5% больш, чым за I паўгоддзе 2012 года.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб’екты гаспадарання Расіі (47,4% усіх інвестыцый), Вялікабрытаніі (24%), Кіпра (6,6%), Нідэрландаў (4,3%), Аўстрыі (4,1%).

Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў арганізацыі гандлю (39,8% ад усіх інвестыцый), транспарту (29,6%), прамысловасці (18,8%). Валавое паступленне прамых замежных інвестыцый склала 82% ад усіх замежных інвестыцый.
У параўнанні з I паўгоддзем 2012 года валавое паступленне прамых замежных інвестыцый павялічылася на 17,8%. Асноўнай формай прыцягнення прамых інвестыцый былі даўгавыя інструменты (75,8% ад агульнага аб’ёму прамых інвестыцый). Запазычанасць за тавары, работы, паслугі ў аб’ёме валавога паступлення прамых замежных інвестыцый за I паўгоддзе 2013 года склала 4,5 млрд. даляраў ЗША, што на 3,4% менш, чым за I паўгоддзе 2012 года. Найбольшыя сумы валавых прамых замежных інвестыцый былі накіраваныя ў арганізацыі гандлю (44,3% ад усіх прамых інвестыцый), транспарту (35,6%), прамысловасці (11,9%).

Значныя аб’ёмы прамых замежных інвестыцый з улікам запазычанасці за тавары, работы, паслугі паступілі ад рэзідэнтаў Расіі (51,6% ад агульнага аб’ёму прамых інвестыцый). Ад рэзідэнтаў Злучанага Каралеўства паступіла 27,4% валавога аб’ёму прамых інвестыцый, Кіпра — 5,7%, Аўстрыі — 2,7%.

Іншых замежных інвестыцый (не ад прамога інвестара) атрымана 1,4 млрд. даляраў ЗША, ці на 6,8% менш, чым за I паўгоддзе 2012 года. На іх долю прападала 17,9% ад усяго валавога паступлення замежных інвестыцый.

За I паўгоддзе 2013 года найбольшыя сумы замежныя інвестары ўклалі ў арганізацыі Мінска (79,7%). На арганізацыі Гомельскай вобласці прыпала 6,4% валавога паступлення замежных інвестыцый, Мінскай вобласці — 5,5%.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію1

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну6

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ24

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд3

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем36

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна5

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію1

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць