Меркаванні44

Знак чумы

Славуты беларускі лёзунг — «абы вайны не было» — апошнім часам страціў актуальнасьць. Віною таму афрыканская чума.

Гэтая вайна ўжо пад стрэхамі беларускай вёскі. У вёску ўяжджае тэхніка з вэтэрынарамі і падсобнымі рабочымі. Адміністрацыя са старастам абдыходзіць усе хаты з тлумачэньнямі й запалохваньнем. Толькі замест партызанаў шукаюць сьвіней.

Пасьля вэтэрынары ідуць у хляўчук і пад енкі гаспадынь ды сьлязу гаспадара выцягваюць на надворак парсюкоў. Пасьля сьмяротнага ўколу, тушу падымае коўш пагрузчыка і выкідае ў кузаў самазвала. І вязуць пасьля мёртвых жывёлаў ў свой сьвінячы Асьвенцым.

У апошнюю вайну сьвіней таксама забіралі. На іх былі ласыя і немцы, і паліцаі, і партызаны. Памятаю, мая бабуля расказвала, як зь дзедам хавалі двух парсюкоў у лесе, у адмыслова выкапанай яме недалёка ад хутара.

Хавалі ад усіх. Бо са сьвіньнямі і ў той час ня чыкаліся — кулю ў галаву, на падводу і павезьлі — ці ў лес, ці ў камендатуру. Падобны сюжэт маецца і ў «Знаку бяды» Васіля Быкава? Памятаеце, як Сьцепаніда ратавала ў лесе парсючка? Хаця, калі дапякло, выменяла на яго бомбу.

Тая, народная, методыка перахоўваньня дабра і гаспадаркі ад бяды й вайны сёньня таксама вяртаецца.

На днях мой сябра расказаў, што падчас падарожжа па раёну знайшоў сярод леса былы хутар, ад якога застаўся больш-менш у нармальным стане толькі хлеў. Дык вось, на дзьвярах той будыніны вісеў замок, а за сьценкаю рохкалі сьвіньні. Ніводнай жывой душы побач не было, але сябрук кажа, што адчуў, як працяў яго аднекуль варожы позірк. Таму ён ледзь ня бегма пайшоў далей ад той адрыны.

Сваё бароняць рознымі сродкамі. Калі на Баранаўшчыне людзі быццам бы моўчкі падпарадкаваліся ўладам, спрабуючы проста прыхаваць сваіх парсюкоў, то суседні Бярозаўскі раён ўзьняўся супраць улады і выбіў адтэрміноўку. У іх сьвінкі яшчэ пажывуць на легальным становішчы да канца году.

Зрэшты, зьнішчэньне сьвіней як клясы ня так і моцна адаб’ецца на спажыўцах сьвініны. Скварка будзе ў беларуса. Але па эканоміцы краіны афрыканская чума ўваліла добра. Найлепшае мяса даўно і трывала экспартуецца дзяржавай на ўсход. Нашы ж мясакамбінаты перапрацоўваюць выбракоўку ці тыя паўтушкі, што ня маюць эстэтычнага выгляду — тое, што «старэйшаму брату» Мытнага зьвязу ня трэба. (Выключэньне з гэтага правіла — свінакомплексы, якія трымаюць сваю перапрацоўку — рэзьніцкія і кілбасныя цэхі.)

Ужо шмат год нашая сьвінінка едзе на усход, а да нас вязуць таньнейшую польскую. Вось зь яе часьцей за ўсё і выраблена нашая кілбаса. А вось смак свойскай пальцампханай кілбаскі нам, на жаль, прыйдзецца забыцца.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць