Навука і тэхналогіі33

Лічыльнік «Акавіта» атрымаў другое дыханне

Як паведаміў electroname.com стваральнік сістэмы інтэрнэт-статыстыкі «Акавіта» Фёдар Караленка, праект вяртаецца да нармальнай працы. «Акавіта» — гэта вельмі якасны лічыльнік наведванняў інтэрнэт-сайтаў. У ім прысутнічаюць як бізнэс-сайты, так і СМІ, культурныя і грамадска-палітычныя рэсурсы.

Унікальны інтэрнэт-рэсурс некалькі гадоў таму завіс на стадыі абнаўлення «рухавічка». Уладальнікі пляцовак скардзіліся, што статыстыка неадэкватная, а ў рэйтынгу знікла магчымасць паглядзець агульную статыстыку за папярэднія дні.

Па словах Караленкі, цяпер усе тэхнічныя праблемы вырашаныя.

«Сістэма цяпер павінна працаваць стабільней і дакладней, ліквідаваныя некалькі істотных багаў. Мы ўнеслі ў рухавік шмат правак, але гэта яшчэ не канец. Напрыклад, у статыстыку акаўнтаў дададзеныя справаздачы па пераходах з сацыялак і форумаў, пераходы з навін. У агульны рэйтынг вярнуліся справаздачы за ўчора, за папярэднія 7 і 30 дзён, дадзеныя па аўдыторыі і актыўнай аўдыторыі. Усё гэта як і раней будзе бясплатна для нашых карыстальнікаў, аднак мы плануем увесці і некаторыя платныя сэрвісы, пакуль расказаць больш падрабязна пра гэта не магу», — кажа Фёдар Караленка.

Працягнуць працу арыгінальныя «Пульс Белнэту», «Параўнанне сайтаў», «Жывы эфір», «Актуальныя запыты беларусаў» і іншыя публічныя сэрвісы.

І, дарэчы, Акавіта — гэта адзіны лічыльнік, які мае беларускамоўную версію.

Akavita — сістэма рэйтынгу сайтаў Беларусі на аснове збору статыстычных дадзеных, каталог беларускіх сайтаў, статыстыка, аналіз і шэраг іншых сэрвісаў. Сістэма была распрацаваная ў 1999 годзе, калі аналагічных сэрвісаў у свеце былі адзінкі, вызначэнне краіны па IP-адрасе было ўнікальным, сэрвісы тыпу GeoIP з’явіліся ў інтэрнэце толькі праз 3 гады.

«Цяпер у сістэме зарэгістравана каля 10 тысяч беларускіх сайтаў. Запрашаем дадаваць вашыя сайты ў Акавіту», — кажа аўтар праекта Фёдар Караленка.

У бліжэйшы час зноў будзе адноўленая праца не мае аналагаў не толькі ў беларускім інтэрнэце сэрвісу СтАн, які не мае аналагаў не толькі ў беларускім інтэрнэце і агрэгіруе дадзеныя па ўсіх рэсурсаў, якія ўсталявалі лічыльнік «Акавіты». На падставе сабранай інфармацыі можна было меркаваць аб развіцці і тэндэнцыях у беларускім інтэрнэце.

«СтАн наогул будзе круты, хапіла б сілы», — дзеліцца планамі Фёдар.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа15

Трамп анансаваў падпісанне мірнай дамовы паміж Азербайджанам і Арменіяй сёння ў Белым доме2

Ад клінапісу да вітражоў Сен-Дэні. Тэлеграм-каналы беларускіх гісторыкаў, на якія варта падпісацца4

Мінская сям'я хацела схітраваць і ўплішчыцца ў чаргу на кватэру, але не атрымалася2

Трамп: Пуціну не трэба сустракацца з Зяленскім перад сустрэчай са мной2

«Уэнсдэй» вярнулася! Ці не расчаруе другі сезон папулярнага серыяла ад Netflix?1

Усяго 15 хвілін хуткай хады штодня могуць падоўжыць ваша жыццё3

У ЗША назвалі пяць магчымых сцэнарыяў заканчэння вайны ва Украіне3

Ціханоўскі расказаў, што адбывалася на Валадарцы 9 жніўня 2020 года11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць