Грамадства1414

Бародка пра заяву Саннікава: Мяне прасілі аддаць «Беларускі дом»

Беларускія палітычныя эмігранты ў Польшчы вырашаюць праблему зарэгістраваных у гэтай краіне «фундацый».

У панядзелак лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў распаўсюдзіў заяву наконт таго, што Зміцер Бародка не з'яўляецца больш каардынатарам. Прычынай такога кроку называецца «страта даверу». Падрабязнасці гэтай справы Андрэем Саннікавым не былі агучаныя.

Зміцер Бародка ў гутарцы з Еўрарадыё адзначыў, што шкадуе з-за таго, што «не змог дамовіцца з людзьмі, з якімі працаваў 12 гадоў».

Паводле яго слоў, справа тычыцца «Беларускага дома ў Варшаве» (Бародка з'яўляецца яго судырэктарам).

«2,5 года пасля вядомых падзей 19 снежня 2010 года я вымушаны быў пераехаць у Польшчу. Тут я заснаваў дзве фундацыі, адна з якіх называецца «Еўрапейская Беларусь», а другая — разам з рухам «За Свабоду» мы стварылі фундацыю «Беларускі дом у Варшаве». Калі лідары «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка і Андрэй Саннікаў выйшлі на волю, яны папрасілі мяне аддаць «Еўрапейскую Беларусь» і «Беларускі дом» у Варшаве.

З першым я абсалютна згодны, не маю ніякіх правоў на гэты брэнд. І я распачаў працэдуру па пераафармленні дакументаў. І я аддаю брэнд «Еўрапейская Беларусь» Саннікаву і яго камандзе».

Але аддаваць «Беларускі дом» пад кантроль «Еўрапейскай Беларусі» Бародка не хоча. Паводле яго слоў, ад пачатку было вырашана, што гэта мусіць быць цэнтр розных беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, «для ўсіх беларусаў, якія знаходзяцца па-за яе межамі».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку101

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку101

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць