Улада1515

Вызначаныя дзесяць базавых пытанняў для «Народнага рэферэндуму»

Ініцыятары кампаніі «Народны рэферэндум» вызначылі дзесяць базавых пытанняў для сваёй ініцыятывы.

З іх зараз неабходна сфармуляваць пяць выніковых пытанняў, якія прадстаўнікі апазіцыі маюць намер вынесці на ўсенароднае галасаванне, паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 31 кастрычніка падчас анлайн-канферэнцыі на сайце naviny.by.

Спіс, паводле яго слоў, складзены па выніках паездак прадстаўнікоў кампаніі па рэгіёнах, зносін з экспертамі, журналістамі і простымі людзьмі.

Пры адборы пытанняў палітыкі кіраваліся шэрагам крытэрыяў. «Па-першае, — растлумачыў Янукевіч, — пытанне павінна датычыцца агульнанацыянальных праблем.

Па-другое, станоўчы адказ на кожнае з пытанняў павінен быў весці да сістэмных змяненняў у краіне, закранаць праблемы, якія нельга вырашыць, не змяняючы палітычную сістэму краіны. Па-трэцяе, пытанні не павінны дзяліць беларускае грамадства. Мы стараемся працаваць над тымі тэмамі, па якіх у Беларусі ёсць нацыянальны кансэнсус».

Базавыя пытанні, падрыхтаваныя лідарамі «Народнага рэферэндуму», сфармуляваныя наступным чынам:

1. Ці згодныя вы з тым, што ў выпадку, калі дзяржава не можа даць неабходнае бясплатнае лячэнне грамадзяніну да 18 гадоў, яна павінна аплаціць такое лячэнне ў любым іншым месцы, дзе яго правядуць?

2. Ці згодныя вы, што кіраўнікі выканаўчай улады ўсіх узроўні павінны абірацца прамым тайным галасаваннем і мець паўнамоцтвы па фарміраванні і распараджэнні бюджэтам гэтай тэрытарыяльнай адзінкі?

3. Ці згодныя вы, што ўрад Беларусі павінен зрабіць усё неабходнае, каб падпісаць пагадненне з ЕС аб зоне свабоднага гандлю?

4. Ці згодныя вы, што неабходна ўнесці ў Выбарчы кодэкс палажэнне аб тым, што асоба, якая займала пасаду прэзідэнта два тэрміны, не можа быць зарэгістраваная кандыдатам у прэзідэнты?

5. Ці згодныя вы, што ўрад павінен прыняць неабходныя меры для стварэння адмысловых ільготных умоў вядзення бізнесу для беларусаў, у тым ліку прыняць закон аб малым і сярэднім бізнесе?

6. Ці згодныя вы, што неабходна заканадаўча замацаваць, што расходы як на адукацыю, так і на ахову здароўя не могуць быць меншымі за 8% ад ВУП?

7. Ці згодныя вы, што ў Беларусі не павінна быць замежных ваенных баз?

8. Ці згодныя вы, што ўсе праграмы і інстытуты, якія фінансуюцца бюджэтнымі грашыма, павінны даваць дэталёвую і публічную справаздачу пра даходы і расходы, акрамя выпадкаў, якія ахоўваюцца заканадаўствам пра ваенную і дзяржаўную тайну?

9. Ці згодныя вы, што рашэнні, якія карэнным чынам уплываюць на лёс і будучыню краіны ці асобнага рэгіёну (у тым ліку кітайскі парк і АЭС, ваенныя базы), павінны прымацца праз правядзенне рэферэндуму адпаведнага ўзроўню?

10. Ці згодныя вы ўнесці змяненні ў Выбарчы кодэкс, каб кандыдаты на выбарах любога ўзроўню мелі права накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі рознага ўзроўню адпаведных акруг з правам вырашальнага голасу.

Як адзначыў намеснік старшыні кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў, змены ў фармулёўках могуць быць значнымі. «Фактычна цяпер мы вызначылі базавыя тэмы, пра якія гаварылі людзі», — растлумачыў палітык.

Для далейшага ўдакладнення фармулёвак выніковых пытанняў плануецца другі тур паездак лідараў «Народнага рэферэндуму» па рэгіёнах, а таксама кансультацыі з «беларускімі фабрыкамі думкі», паведаміў Дзмітрыеў.

«Мы кансультуемся з BISS, фондам Ільва Сапегі, збіраемся ісці да Ліберальнага клуба, размаўляем з BIPART і індывідуальна — з экспертамі ад НДА. Бліжэйшым часам мы накіруем спецыяльныя звароты да ўсіх беларускіх фабрыкаў думкі з просьбай падкарэктаваць фармулёўкі нашых пытанняў ці прапанаваць свае», — расказаў намеснік кіраўніка «Гавары праўду!».

Дзмітрыеў заклікаў не канцэнтравацца на тактычных пытаннях арганізацыі рэферэндуму: «Мы зробім усё, каб большасць у Беларусі лічыла неабходным прайсці гэты рэферэндум як працэдуру. Калі чагосьці хоча большасць у краіне, улада або гэта выконвае, або, калі адмаўляецца, гэта будзе каштаваць самой уладзе».

На думку палітыка, правесці рэферэндум неабходна ў любым выпадку, нават калі да ўлады ў 2015 годзе прыйдзе іншы чалавек.

Нагадаем, кампанія «Народны рэферэндум» ініцыяваная рухам «За Свабоду», грамадзянскай ініцыятывай «Гавары праўду!» і Партыяй БНФ у маі гэтага года. Пазней да іх далучылася Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Ці небяспечная дыета з нізкім утрыманнем солі гэтак жа, як і лішак солі?

Зборная Беларусі прайграла другі матч адбору да чэмпіянату свету7

У Аўстраліі дзед пайшоў у садок па ўнука, а прыйшоў дахаты з іншым дзіцём3

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў10

У выкрытую ў Еўропе шпіёнскую сетку ўваходзіў таксіст-беларус з Польшчы15

«Для нацыянальнага міфа дастаткова таго, што «мы перамаглі іх, адстаялі сваю зямлю». Адказ на непапулярнае меркаванне Антося Жукава31

Мерц заклікаў Еўропу скарэктаваць свае інтарэсы без ілжывай настальгіі5

«Міндальнічаць, як у 1944-м, з імі ніхто больш не будзе». Мядзведзеў апублікаваў артыкул з пагрозамі Фінляндыі14

Стала вядома імя былога малдаўскага спецслужбіста, якога затрымалі за шпіянаж на карысць Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»47

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць