Усяго патроху

Кітайцы змагаюцца супраць RSS

Далёка ня новая тэхналёгія зводзіць высілкі кітайскіх кібэр-цэнзараў на нуль.

Пакуль беларускія ўлады вывучаюць досьвед іншых краінаў па рэгуляваньні інтэрнэт‑прасторы, кітайскія ўлады паляпшаюць тэхнічную функцыянальнасьць такога «рэгуляваньня». Але нават «Вялікаму кітайскаму фаерволу» гэта не заўжды ўдаецца. Хітрыя кітайцы, якія прагнуць інфармацыі, знаходзяць розныя шляхі для абыходу фільтраў. Адзін з такіх шляхоў дае тэхналёгія RSS.

Тысячы сайтаў наўпрост не адчыняюцца з тэрыторыі Кітаю. Такі стан падтрымліваецца праз тэхнічныя мэханізмы, на якія ўлады выдаткоўваюць дзясяткі мільёнаў даляраў. А таксама праз працу тысячаў кібэр‑паліцэйскіх, якія штодня займаюцца маніторынгам Сеціва ў пошуках апазыцыйных выказваньняў.

Але ў Інтэрнэце разьвіваецца мноства тэхналёгіяў, за якімі нават самыя прасунутыя чыноўнікі і паліцэйскія не пасьпяваюць. Так, далёка ня новая тэхналёгія RSS стварае небясьпеку для прафільтраванага інтэрнэту.

RSS — гэта тэхналёгія, якая дазваляе сачыць за абнаўленьнямі розных сайтаў, не заходзячы на іх. Літаральна RSS — гэта ангельскі скарот, які ўжываецца для азначэньня папулярнай сям’і фарматаў адмысловага XML‑стандарту, што выкарыстоўваюцца для распаўсюду і перадрукоўкі інфармацыі ў інтэрнэце.

Для чытаньня RSS‑стужак сайтаў выкарыстоўваюць адмысловыя праграмы альбо ўбудаваныя ў сучасныя браўзэры мэханізмы. У гэтым выпадку адбываецца зварот праграмы да старонкі сайту з стужкай RSS і апрацоўка атрыманай інфармацыі. У выпадку блякаваньня сайта доступ атрымліваецца немагчымым.

Другі спосаб — гэта выкарыстаньне вэб‑агрэгатараў. Адным з найлепшых сярод іх зьяўляецца Google Reader. Для таго, каб карыстацца ім, неабходна завесьці паштовую скрынку ў Gmail.

У гэтым выпадку адзін сайт, у дадзеным выпадку Google, рэгулярна зьвяртаецца на іншы і загружае да сябе яго кантэнт у фармаце RSS. Калі вэб‑агрэгатар не ўключаны ў сьпіс забароненых сайтаў, то празь яго зьяўляецца магчымасьць чытаць стужкі любых забароненых сайтаў.

Колькасьць вэб‑агрэгатараў у Сеціве агромністая. Зачыніць доступ да іх усіх вельмі складаная фактычна нерэальная задача.

Але кітайскія чыноўнікі спрабуюць. У Сеціве пачалі зьяўляцца паведамленьні, што «Вялікі кітайскі файэрвол» пачаў блякаваць он‑лайн чытальнікі RSS‑стужак. Некаторыя выданьні нават пішуць, што з тэрыторыі Кітаю не адчыняюцца ўсе старонкі, у адрасах якіх сустракаюцца словы «feeds» «rss» і «blog».

Але пад гэтымі паведамленьнямі зьяўляюцца камэнтары кітайцаў, якія свабодна чытаюць забароненыя RSS праз Google Reader.

Юра Сідун, generation.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва3

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі папрасіў Трампа дапамагчы Украіне перанесці вайну на тэрыторыю Расіі7

Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус, што ваяваў на баку Расіі6

А цяпер так можна? Як гісторык трапіў у Wargaming, замацаваўся ў ІТ і ўжо не баіцца ні крызісаў, ні ШІ2

«Як дабівацца праўды?» Пасля смерці школьніцы ў бальніцы Ельска бацькам не даюць ніякай інфармацыі пра расследаванне11

Кляшчы пакусалі 2000 беларусаў у адной толькі вобласці5

Беларус збірае мільёны праглядаў, паказваючы, як навучае пенсіянераў карыстацца смартфонамі3

Зяленскі падпарадкаваў антыкарупцыйныя ведамствы пракуратуры — людзі выйшлі на пратэсты13

Працоўныя мігранты з Пакістана будуць падпісваць абавязальніцтва не ўдзельнічаць у нелегальнай міграцыі2

Праз залеву спыніўся транспарт на некаторых участках у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва3

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць