Вярхоўная рада Украіны выдаткавала на войска 6,882 млрд. грыўняў, што прыкладна адпавядае $716 мільёнам. Сродкі знайшліся пасля скарачэння капітальных выдаткаў.
За адпаведныя змены ў дзяржбюджэт на 2014 год прагаласавала 243 народныя дэпутаты.
Міністр фінансаў Аляксандр Шлапак растлумачыў, на што пойдуць сродкі.
Грошы пойдуць на набыццё ўзбраення і тэхнікі, сродкаў сувязі, а таксама на правядзенне дадатковай мабілізацыі — 20 тысяч чалавек па лініі Мінабароны, яшчэ 20 тысяч чалавек па лініі МУС, а таксама 4300 — у Дзяржпагранслужбы.
Шлапак адзначыў, што сродкі выдзелены за кошт скарачэння капітальных выдаткаў, раней прадугледжаных у бюджэце.
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары