Спорт

Ніводзін беларускі спартовец ня сядзе ў алімпійскі самалёт бяз допінг‑кантролю

«І хаця менская лябараторыя яшчэ ня будзе мець афіцыйнай акрэдытацыі антыдопінгавай агенцыі, будуць спыняцца і жорстка карацца любыя спробы ўжываньня допінгу» — засьцярог міністар спорту й турызму Аляксандар Грыгараў.

Ніводзін беларускі спартовец ня сядзе ў самалёт у Пэкін, на Алімпіяду‑2008, пакуль ня пройдзе пільнага допінг‑кантролю ў Нацыянальнай антыдопінгавай лябараторыі, — заявіў міністар спорту й турызму Аляксандар Грыгараў 5 лістапада на 5‑й справаздачна‑выбарнай канфэрэнцыі Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.

Аляксандар Грыгараў папярэдзіў спартоўцаў і трэнэраў, што ў Беларусі, як і ва ўсім сьвеце, барацьба з допінгам будзе ўзмацняцца. Паводле слоў міністра, у 2008 годзе Нацыянальная антыдопінгавая лябараторыя атрымае сучаснае высакаякаснае абсталяваньне, з дапамогай якога можна будзе выявіць наяўнасьць у арганізьме спартоўца любыя забароненыя прэпараты.

«І хаця менская лябараторыя яшчэ ня будзе мець афіцыйнай акрэдытацыі антыдопінгавай агенцыі, будуць спыняцца і жорстка карацца любыя спробы ўжываньня допінгу» — засьцярог Аляксандар Грыгараў.

Ён нагадаў, што 19 афіцэраў Рэгіянальнай антыдопінгавай арганізацыі для краін Усходняй Эўропы, штаб‑кватэра якой разьмешчаная ў Менску, будуць актыўна і ў любы час праводзіць тэсты як па‑за спаборніцтвамі, так і пасьля іх.

БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам6

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў22

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

Трамп анансаваў падпісанне мірнай дамовы паміж Азербайджанам і Арменіяй сёння ў Белым доме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам6

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць