Улада55

Стэфановіч: Заявы Лукашэнкі пра фальсіфікацыі цягнуць на імпічмент

Новыя заявы дыктатара — прамое прызнанне ў парушэнні закона.

Усе падтасоўкі адбываюцца не ў раённых камісіях, а на выбарчых участках.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка ПЦ «Вясна», юрыст Валянцін Стэфановіч.

У інтэрв'ю Ксеніі Сабчак Аляксандр Лукашэнка расказаў пра механізмы фальсіфікацыі «выбараў». Якая адказнасць прадугледжаная за гэта?

— Справа ў тым, што гэта не першы раз, калі Лукашэнка кажа пра фальсіфікацыі. Калісьці ён заявіў, што даў загад паменшыць адсотак тых, хто прагаласаваў за яго. І ў прынцыпе на гэтую тэму ўжо падаваліся звароты ў Генеральную пракуратуру з патрабаваннем даць прававую ацэнку гэтым фактам, але яна не ўбачыла ў гэтым складу злачынства.

У Крымінальным кодэксе Беларусі ёсць шэраг артыкулаў, датычна парушэння заканадаўства аб выбарах. Але ў дадзеным выпадку трэба ўлічваць, што гэтыя заявы робіць вышэйшая службовая асоба, і таварышам «дэпутатам», якія сядзяць у «парламенце», варта было б пачасаць свае галовы і спытаць у Лукашэнкі, як такое магчыма. Я думаю, што ў нармальнай краіне дэпутаты маглі б у такім выпадку паставіць пытанне аб імпічменце за парушэнне заканадаўства.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што ўсе фальсіфікацыі ажыццяўляюцца ў раённых камісіях. Ці так гэта на самой справе?

— Не, яны ў раённых камісіях не адбываюцца. Калі Сабчак спытала, што, калі паставіць камеры на выбарчых участках, ён сказаў, маўляў, нічога ад гэтага не зменіцца, таму што фальсіфікацыі можна ажыццяўляць іншымі шляхамі. Гэта гучала ў такім кантэксце. А фальсіфікацыі ўсе адбываюцца на выбарчых участках, а не на ўзроўні вышэйстаячых выбарчых камісіяй. У адваротным выпадку іх было б вельмі лёгка ўстанавіць. Для гэтага бярэцца выбарка 15% участкаў па краіне, дзе вельмі хутка здымаецца інфармацыя афіцыйных пратаколаў адразу ж пасля заканчэння галасавання. Усё гэта вылічваецца, што дае магчымасць вельмі хутка мець інфармацыю аб выніках галасавання з хібнасцю ў 2%.

 

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам12

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены22

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць