Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Падчас візіту запланаваныя перамовы кіраўніка дзяржавы з вышэйшым кіраўніцтвам ААЭ для абмеркавання прыярытэтных кірункаў двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах, уключаючы перспектывы сумеснай рэалізацыі праектаў у трэціх краінах.
Склад беларускай дэлегацыі ў паведамленні прэс-службы не ўдакладняецца.
З афіцыйным візітам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Аляксандр Лукашэнка быў ужо тройчы — у 2000, 2007 і 2013 гадах.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары