Грамадства33

Супрацоўніка ДАІ пакаралі за нецэнзурную лаянку і пагрозы

Супрацоўнік ДАІ Віцебскай вобласці пакараны за нецэнзурную лаянку і пагрозы, паведамляе сайт праваабаронцаў spring96.org

Праваабаронцы адзначаюць, што суд над супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі адбыўся не па заяве пакрыўджанага: міліцыянеры склалі пратакол на свайго калегу на падставе запісу відэарэгістратара, выкладзенага ў інтэрнэце. 

Інцыдэнт адбыўся ў Полацку тыдзень таму. На выкладзеным у інтэрнэт відэазапісе бачны грамадзянскі «Фальксваген», за рулём якога знаходзіцца чалавек у форме супрацоўніка ДАІ. Ён загадвае спыніцца спадарожнай аўтамашыне «Мерседэс» і звяртаецца да вадзіцеля ў нецэнзурнай форме. 

Пасля з'яўлення відэазапісу ў інтэрнэце вадзіцелю і пасажыру «Мерседэса» патэлефанавалі з міліцыі, апыталі і выклікалі ў суд на 17 кастрычніка ў якасці сведкі і пацярпелага. Інспектара ДАІ пакаралі на падставе двух артыкулаў КоАП — за хуліганства (нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы) і за пагрозы. Правапарушальніка не толькі аштрафавалі за такія дзеянні, але і звольнілі з ДАІ. 

Як адзначаюць праваабаронцы, Міхаіл, сябар вадзіцеля «Мерседэса», які выклаў відэазапіс у інтэрнэт, зусім не чакаў, што супрацоўніка ДАІ пакараюць. Таму сябры не звярталіся ні ў суд, ні да кіраўніцтва раённай ДАІ са скаргамі — не было даверу. 

Але відэаролік набраў больш за 50 тысяч праглядаў, быў рэтрансляваны ў полацкіх і наваполацкіх групах сацыяльных сетак, і карыстальнікі інтэрнэту пераважна выказваліся за тое, што супрацоўніка ДАІ трэба пакараць. Зараз у абмеркаваннях пішуць аб тым, што замоўчваць гэты выпадак было ўжо немагчыма — занадта шырока ён стаў вядомы. Таксама ўдзельнікі абмеркавання пішуць, што абараняць свае правы і дамагацца выканання заканадаўства варта, у тым ліку і такімі метадамі, як здарылася гэтым разам: наданнем публічнасці кожнаму падобнаму здарэнню.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым3

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Магчыма, Пуцін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі за межамі Украіны9

Былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна веганка. Як яна харчавалася ў калоніі?3

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам28

Праз Беларусь на расійскі завод пастаўляліся імпартныя станкі для вырабу ракет3

Стала вядомая прычына смерці Змітра Каспяровіча7

У Мінску адкрыюць спецыяльны цэнтр для лячэння анарэксіі1

Грамадзяне Індыі, Венгрыі і Польшчы паляцелі ў космас упершыню пасля распаду СССР

З заявы па выніках саміту НАТА выключылі крытыку Расіі і абяцанне прыняць у альянс Украіну8

Невядомыя спрабуюць наняць фатографа для здымкі прысутных на сустрэчы з Ціханоўскім у Варшаве32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым3

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць