Па інтэрнэце ходзяць разнастайныя падборкі амерыканскіх і еўрапейскіх карыкатур на тэму расстрэлу карыкатурыстаў часопісу Charlie Hebdo ў Парыжы. Адну з такіх перадрукоўвала і НН. Аднак не толькі еўрапейцы, але і арабы ушанавалі памяць забітых карыкатурыстаў.
Пасля тэракту ў Charlie Hebdo па інтэрнэце (ды і ў афлайне) было чуваць «мусульмане — тэрарысты», «іслам — рэлігія зла» і падобнае. Пасля захопаў закладнікаў гэтыя думкі выказваюцца толькі часцей. «Алаху акбар» некаторыя ўспрымуць адно як «я вас заб’ю».
Але з тых 1,5 млрд, што называюць сябе мусульманамі, далёка не ўсе — ашалелыя забойцы. Многія, нават абражаныя карыкатурамі, не падтрымліваюць тэрарыстаў.
Як і не ўсе хрысціяне падтрымлівалі паляванне на вядзьмарак.
Прыкладам таму можа паслужыць падборка карыкатур на тэму Charlie Hebdo з арабскіх газет. Веравызнанне не замінае казаць выраз, што стаў дэвізам: «Мяне зваць Шарлі».








Каментары