Здарэнні

Выбух на «Віцебскгазе»: шпіталізаваныя трое

Паводле вэрсіі мясцовых работнікаў, здарэньне магло адбыцца праз канфлікт паміж пацярпелымі. Нехта бачыў, што мужчына заходзіў у кабінэт да сваёй знаёмай з пяцілітровай плястыкавай бутэлькай бэнзіну, якую пазьней знайшлі на месцы здарэньня.

Служба МНС прыняла сігнал пра выбух ў 12.47 дня.

Выбух адбыўся ў адміністрацыйным будынку «Віцебскгазу» па вул. Церашковай

, у кабінэце №7 на першым паверсе, дзе праводзіцца прыём наведнікаў. Трое пацярпелых — дзьве жанчыны і мужчына — ёсьць супрацоўнікамі прадпрыемства. Іх даставілі ў апёкавае аддзяленьне абласнога шпіталю.

Ніхто з наведнікаў установы не пацярпеў, іншыя супрацоўнікі былі эвакуяваныя. На месцы здарэньня гарадзкая пракуратура правяла папярэднюю праверку.

Высьветлілася, што падчас выбуху адна з пацярпелых жанчын знаходзілася каля дзьвярэй кабінэту ў калідоры, і таму яна атрымала меншыя апёкі. Астатнія двое знаходзяцца ў цяжім стане.

Паводле вэрсіі мясцовых работнікаў, здарэньне магло адбыцца праз канфлікт паміж пацярпелымі. Нехта бачыў, што мужчына заходзіў у кабінэт да сваёй знаёмай з пяцілітровай плястыкавай бутэлькай бэнзіну, якую пазьней знайшлі на месцы здарэньня.

У памяшканьні быў невялікі пажар, ліквідаваны адмыслоўцамі са службы МНС, выбуховай хваляй выбіла дзьверы.

Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Фотаздымкі зь месца здарэньня сп. Аляксея, picasaweb.google.com

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў3

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзены ў Кітаі чэрап можа перапісаць эвалюцыю чалавека2

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі5

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

У Заслаўі на дарозе зрабілі новую разметку. Такой няма нават у сталіцы3

Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў 31

«Калісьці я кіраваў аддзелам пад 40 чалавек». Цімлід не знайшоў працу ў Польшчы і ўладкаваўся касірам13

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў3

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць