Грамадства33

Лукашэнка вяртаецца да «шматвэктарнай палітыкі»

На наступны дзень па размове з Пуціным Аляксандар Лукашэнка правёў нараду па пытаньнях унутранай і замежнай палітыкі на 2008 год. Ягоная прэс-служба акцэнтуе “неабходнасьць правядзеньня шматвэктарнай палітыкі” і “стварэньня ўмоваў для працы буйных замежных інвэстараў у рэспубліцы”.

На наступны дзень па размове з Пуціным Аляксандар Лукашэнка правёў нараду па пытаньнях унутранай і замежнай палітыкі на 2008 год. Ягоная прэс-служба акцэнтуе «неабходнасьць правядзеньня шматвэктарнай палітыкі» і «стварэньня ўмоваў для працы буйных замежных інвэстараў у рэспубліцы».

Калі і супадзеньне, дык шматзначнае: на наступны дзень пасьля размовы з прэзыдэнтам Расеі кіраўнік Беларусі акцэнтуе ўвагу на «неабходнасьць правядзеньня шматвэктарнай палітыкі».

З гэтага імпэратыву пачынаецца паведамленьне пра нараду прэс-службы А. Лукашэнкі. Ні слова пра «саюзную дзяржаву».

Прэс-служба таксама паведамляе, што на нараддзе ішла гаворка пра «ўмацаваньне сувязяў з асноўнымі гандлёвымі партнёрамі краіны, прыцягненьні наўпроставых замежных інвэстыцый, стварэньні максымальна спрыяльных умоваў для працы буйных замежных інвэстараў у рэспубліцы на аснове прынцыпу ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва».

Таксама на нарадзе, як паведамляецца, абмяркоўваліся «прыярытэтныя накірункі разьвіцьця беларускай эканомікі і яе далейшай інтэграцыі ў агульную сыстэму міжнародных эканамічных адносінаў», а таксама тэмы імпартазамяшчэньня і разьвіцьця фінансавай сыстэмы.

У сваім нядаўнім артыкуле для агенцтва БелТА Міхаіл Мясьніковіч сьцяьвярджаў неабходнасьць уключэньня беларускай гаспадаркі ў ланцугі транснацыянальных карапарацый.

Пад эўфэмізмам пра «шматвэктарную палітыку» ў мінулыя гады А. Лукашэнка прыхоўваў спробы — пераважна няўдалыя — аслабленьня залежнасьці ад Расеі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены10

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены10

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць