Культура22

Міністр Святлоў: Любыя маніпуляцыі з фільмам «Мы, браты» магчымыя толькі з дазволу дзяржавы

Любыя маніпуляцыі з фільмам «Мы, браты» магчымыя толькі з дазволу дзяржавы. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

«Як можна казаць пра тое, што Сяргей Ждановіч [прадзюсер фільма «Мы, браты»] некуды збег з грашыма, не ведаю, улічваючы, што я сутыкнуўся са Ждановічам у калідоры Міністэрства культуры, адпраўляючыся на прэс-канферэнцыю. Калі гэта не яго двайнік, то, трэба думаць, Ждановіч на месцы. Па-другое, я не ведаю, з якімі грашыма ён мог уцячы, бо Ждановіч расплаціўся фільмам, які ён стварыў і які сёння здадзены Міністэрству культуры. Больш за тое, зыходныя матэрыялы яго па ўмовах дамовы знаходзяцца нават не ў міністэрстве, а ў Дзяржынску. Далейшыя маніпуляцыі з фільмам магчыма рабіць пад наглядам Міністэрства культуры, якое або дасць дазвол скарыстацца гэтымі матэрыяламі, або не», — сказаў міністр.

Пастаноўку пытання, які цяпер фігуруе ў інтэрнэце, пра грошы на фільм кіраўнік ведамства назваў абсурднай.

«Калі разглядаць гэта як гульню, то, паверце мне, ніхто яшчэ дзяржаву не абыграў. Казіно і дзяржаву абыграць немагчыма.

На фільм было выдзелена Br20 млрд 563 млн 567 тыс. 135 рублёў. Гэтыя грошы былі закладзеныя на праект яшчэ ў 2013 годзе, яшчэ да пачатку конкурсу», — сказаў Барыс Святлоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м2

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек6

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам14

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м2

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць