Усяго патроху22

У мінскім заапарку з'явіліся ацэлот, генета і пака ФОТЫ

На пастаяннае месца жыхарства ў мінскі заапарк пераехалі ацэлот, плямістая генета, пакі (самец і самка) і тры кольчатыя папугаі. Усе яны з'явіліся на свет у Новасібірскам заапарку.

Наведвальнікі змогуць убачыць новых жывёл ўжо 14 сакавіка, калі ў заапарку пачне працу экзатарыум.

Ацэлот — драпежнае млекакормячае з сямейства каціных, жыве ў Паўднёвай Амерыцы. Вонкава нагадвае котку або дзіця леапарда. Яго даўжыня складае 100 см, а даўжыня хваста — дадатковыя 45 см, маса да 18 кг.

* * *

Генета — род драпежных млекакормячых з сямейства віверавых. Доўгае (да 100 см), прысадзістае і незвычайна гнуткае цела пакрыта кароткай, даволі грубай поўсцю; афарбоўка плямістая; хвост пухнаты, да 50 см даўжынёй; ў яго пачатку размешчаны залозы, якія вылучаюць рэзка пахкую вадкасць — мускус.

Распаўсюджаныя пераважна ў саваннах і трапічных лясах Афрыкі. Генеты лёгка прыручаюцца, ў Афрыцы іх часам ўтрымліваюць дома для знішчэння пацукоў і мышэй. Па звычках генета нагадвае тхароў. Сілкуецца дробнымі звяркамі, птушкамі і іх яйкамі, а таксама бесхрыбетнымі. Часам шкодзіць птушкагадоўлі. Вядзе пераважна начны лад жыцця.

* * *

Пака — грызун з сямейства агуціевых. У яго грубая поўсць без падшэрстка. На целе па баках ад трох да пяці палос з белых плямаў. Пака жыве ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў7

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць унікальны аўтамабіль. Паглядзець яго можна толькі за грошы1

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»112

Тут незвычайныя спальні. У Калодзішчах прадаецца свежаўзведзены катэдж з бярозавым гаем проста на ўчастку1

Знойдзены ў Кітаі чэрап можа перапісаць эвалюцыю чалавека3

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі5

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

У Заслаўі на дарозе зрабілі новую разметку. Такой няма нават у сталіцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў7

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць