Улада33

Жалезьнічэнка спыніў галадоўку

Яго перавезьлі з Менску ў Жлобін.

Паводле кіраўніка прэсавай службы Міністэрства абароны Вячаслава Раменчыка, былы студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка перавезены зь менскага вайсковага шпіталя ў Жлобін.

«Яго прывезьлі ў вайсковую частку для далейшай службы. Дактары вырашылі, што ён прыдатны для службы ў войску. Галадоўку Жалезьнічэнка спыніў», — паведаміў Вячаслаў Раменчык.

Маці былога студэнта Ала Жалезьнічэнка паведаміла, што яе сына прывезьлі ў Жлобін яшчэ ўвечары 29 студзеня. «Ён пазваніў, сказаў, што зь ім усё добра», — кажа Ала Жалезьнічэнка.

29 студзеня Зьміцер Жалезьнічэнка казаў журналісту «Радыё Свабода», што яго абяцалі абсьледаваць цягам двух дзён. «Незразумела, куды яны сьпяшаюцца?», — дзівіўся салдат пасьпешлівасьці дактароў, якія прызначылі яму на дзень некалькі рэнтген‑абсьледаваньняў. Гэта быў пяты дзень ягонай галадоўкі пратэсту.

Нагадаем, болей за тыдзень таму актывіста Зьмітра Жалезьнічэнку адлічылі з Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і адразу прызвалі ў войска, накіраваўшы ў чыгуначныя войскі ў Жлобін.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі10

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Напішы, што ты не супраць, каб цябе адправілі за мяжу». Ціханоўскі распавёў, як да яго прыязджаў Пратасевіч9

Памёр Радзім Гарэцкі4

«Кажу — прыеду і нікому там рукі не падам». Ціханоўскі расказаў, як рэагаваў на хлусню наконт жонкі і апазіцыі7

Ціханоўскі распавёў, колькі важыць і як яго адкормлівалі11

«Личинки в навозной куче не знают, что они в дерьме». Ціханоўскі прачытаў свой турэмны верш6

«Вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не рухне пуцінскі рэжым» — Ціханоўскі20

«Мы павінны змагацца супраць лукашызму». Першая прамова Сяргея Ціханоўскага на волі10

Навошта Трампу Лукашэнка?10

Іран раніцай атакаваў Ізраіль найноўшымі балістычнымі ракетамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі10

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць