Грамадства55

У Беларусі ўзрастае пенсійная нагрузка на працаздольнае насельніцтва

У Беларусі павялічваецца пенсійная нагрузка на працаздольнае насельніцтва. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч.

«Асноўнай тэндэнцыяй змянення ўзроставай структуры насельніцтва з'яўляецца павелічэнне долі насельніцтва ва ўзросце старэйшым за працаздольны (у жанчын — 55 гадоў, у мужчын — 60 гадоў) і змяншэнне ва ўзросце маладзейшым за працаздольны (0-15 гадоў). Колькасць людзей старэйшых за працаздольны ўзрост у агульнай колькасці насельніцтва расце больш хуткімі тэмпамі, чым колькасць людзей маладзейшых за працаздольны ўзрост», — адзначыла Алена Кухарэвіч.

У краіне на пачатак 2015 года колькасць асоб маладзейшых за працаздольны ўзрост склала 1,6 млн чалавек (за мінулы год яна павялічылася на 30,1 тыс. чалавек). Колькасць насельніцтва старэйшага за працаздольны ўзрост на пачатак бягучага года дасягнула 2,3 млн чалавек (за 2014 год яна павялічылася на 45,7 тыс. чалавек). Сёння амаль кожны чацвёрты жыхар рэспублікі — старэйшы за працаздольны ўзрост, у той час як у 2000 годзе ім быў амаль кожны пяты, канстатавала прадстаўнік Белстата.

Доля насельніцтва ў працаздольным узросце па-ранейшаму даволі вялікая, хоць назіраецца тэндэнцыя змяншэння. На пачатак бягучага года колькасць гэтай узроставай групы насельніцтва склала 5,6 млн чалавек (58,6 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва) і за год зменшылася на 63 тыс. чалавек.

«Праблематычнай у будучым бачыцца сітуацыя з папаўненнем працоўных рэсурсаў, — лічыць Алена Кухарэвіч. — Гэта абумоўлена тым, што ў працаздольны ўзрост будуць уступаць нешматлікія групы дзяцей, народжаных у канцы 1990-х - пачатку 2000-х гадоў». На пачатак бягучага года колькасць 15-гадовых падлеткаў, якія праз год дасягнуць працаздольнага ўзросту, склала 91 тыс., а людзей, якія выбываюць з гэтага ўзросту (59-гадовых мужчын і 54-гадовых жанчын), налічваецца 142 тыс.

У далейшым дыспрапорцыя яшчэ больш узмоцніцца: колькасць дзяцей, якія знаходзяцца цяпер ва ўзросце 10-14 гадоў, складае 443 тыс., а колькасць насельніцтва перадпенсійнага ўзросту (5 гадоў да выхаду на пенсію) — 720 тыс. чалавек.

Прамым сведчаннем дэмаграфічнага старэння насельніцтва з'яўляецца змяненне ў структуры нагрузкі на працаздольнае насельніцтва. Паказчык пенсійнага цяжару на 1000 асоб працаздольнага ўзросту павялічыўся з 370 чалавек старэйшых за працаздольны ўзрост у 2000 годзе да 403 чалавек у 2014 годзе. Паказчык замяшчэння працоўных рэсурсаў за гэты перыяд зменшыўся з 356 асоб маладзейшых за працаздольны ўзрост да 281 чалавека.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра5

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Пад запіс на камеру задавалі пытанні, сканавалі тэлефон, перапіску». Як цяпер праходзяць допыты на мяжы Беларусі12

У Бабруйску за 200 тысяч даляраў прадаюць былы армейскі штаб. Цяпер у ім размяшчаецца сінагога 2

Цэны на золата ўпершыню ў гісторыі перавысілі 4000 даляраў за унцыю

Навошта жанчыны колюць у твар сперму ласося? Беларуска падзялілася ўласным досведам17

Па справе магілёўскага маньяка звярнуліся 16 жанчын1

Як часта трэба купляць новыя трусы — адказ можа здзівіць19

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk9

На відэа пра магілёўскага маньяка сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Што гэта і навошта?14

Памерла Наталля Дораш8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра5

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць