Здарэнні11

Сямейная пара з Мінска абвінавачваецца ў распаўсюдзе парнаграфіі

Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд справу ў дачыненні да маладой сямейнай пары, якая абвінавачваецца ў вырабе з мэтай распаўсюджвання і рэкламавання, а таксама ў распаўсюджванні і рэкламаванні парнаграфічных матэрыялаў і выяў з выкарыстаннем інтэрнэта (ч. 2 ст. 343 КК).

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Ларыса Пархімовіч, згодна з прад'яўленым абвінавачаннем, 25-гадовая жанчына сумесна са сваім 31-гадовым мужам у кастрычніку 2012 года арандавалі ў Мінску двухпакаёвую кватэру і падключылі ў ёй паслугу доступу ў інтэрнэт. Тут жа падключылі, настроілі і арганізавалі тэхнічнае абслугоўванне камп'ютараў, веб-камер, мадэмаў і іншага абсталявання, якое дазваляе забяспечыць віртуальныя зносіны карыстальнікаў глабальнай сеткі, а таксама забяспечылі доступ камп'ютарнай тэхнікі да розных рэсурсаў інтэрнэта, якія спецыялізуюцца на распаўсюджванні матэрыялаў парнаграфічнага зместу.

Пара адшукала не менш чым 14 дзяўчат, якія згадзіліся за грашовае ўзнагароджанне зносіцца ў відэачатах з кліентамі інтэрнэр-рэсурсаў.

Такім чынам, як адзначаюць у пракуратуры, сямейная пара ў арандаванай кватэры ажыццяўляла выраб, распаўсюджванне і рэкламаванне з выкарыстаннем інтэрнэта матэрыялаў і выяў парнаграфічнага зместу і атрымлівала грашовае ўзнагароджанне ад уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў спецыфічнага зместу. 

За злачынства, прадугледжанае ч. 2 арт. 343 КК, прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы праводзілася следчым упраўленнем УСК па Мінскай вобласці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць