Усяго патроху77

Як Беларусь і іншыя краіны вырашаюць праблемы ВЯСЁЛАЯ КАРЦІНКА

Па беларускім сегменце сацсетак імкліва разлятаецца карцінка французскага дызайнера Жэрома Вадона «Як розныя краіны вырашаюць праблемы». «Наша Ніва» пераклала папулярны жарт на беларускую… і трошкі дапоўніла.

Націсніце, каб павялічыць

На самой справе, карцінка не новая: асноўная хваля яе папулярнасці за мяжой прыйшлася на 2013 год. Пра гэта аўтар нават распавядаў у інтэрв’ю брытанскаму Kwintessential.

Па словах Вадона, першым яго нацыянальным жартам была карцінка 2011 года пра тое, чаму ён не можа добра вывучыць ісландскую. Пазней ён зрабіў просты малюнак на тэму адрозненняў у вырашэнні праблем для свайго амерыканскага сябра. Гэты малюнак пачаў разлятацца па інтэрнэце і стаў невялічкім мемам — людзі актыўна перапошчвалі яго і дапаўнялі.

Пазней ён намаляваў некалькі версій — з кожнай наступнай ідэя станавілася больш папулярнай. Другой версіяй на Facebook і Twitter падзяліліся 20 тысяч раз, трэцяй — 300 тысяч чалавек толькі за першыя тры дні.

«Стэрэатыпы — выдатныя інструменты, — кажа дызайнер. — Яны паслабляюць напружанасць паміж краінамі, робяць звычайныя рысы смешнымі і дапамагаюць нам паглядзець на саміх сябе. […] Але часам яны могуць быць смертаноснай зброяй зману. Гісторыя поўная сумных прыкладаў, далёка ісці не трэба… Другая сусветная, Паўднёвая Афрыка, Сербія. Многія этнічныя канфлікты базуюцца на стэрэатыпах, якімі маніпулююць нядобрым чынам. У жыцці ўсё залежыць ад таго, у чыіх руках гэткі інструмент».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых3

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі праходзіць фестываль пясочных скульптур ФОТЫ1

На вайне з Украінай загінуў першы расійскі кантрактнік 2007 года нараджэння2

Пад Гроднам у верасні раптам зацвілі яблыня і сліва ФОТАФАКТ

Ахвотных забіваць мядзведзяў так шмат, што правілы палявання на іх падкарэктавалі6

Лукашэнка прызначыў новага начальніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі. Папярэдні быў на пасадзе 16 гадоў2

Вельмі непапулярнае меркаванне, але чым мы тут ганарымся з бітвай пад Оршай?55

МАРГ зарубіў ініцыятыву стварэння ў Мінску эксперыментальнай крамы без цэннікаў2

Больш за палову беларусаў з новага спісу, якія ваююць за Расію, маюць судзімасці4

«Павінен быў пісаць, як хоча эксперт». Што паказала дзяржаўная псіхалінгвістычная экспертыза артыкулаў палітвязня Ігара Ільяша7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых3

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць