Грамадства

Чарнобыльскі шлях – па сцэнары ўладаў ці апазыцыі?

Старшыню арганізацыйнага камітэту для правядзеньня «Чарнобыльскага шляху» Віктару Івашкевічу ў панядзелак у гарадзкім упраўленьні міліцыі паведамілі, што падчас правядзеньня «Чарнобыльскага шляху» забаронена выкарыстоўваць незарэгістраваную сымболіку.

Адразу па завяршэньні гутаркі з кіраўніцтвам менскай міліцыі старшыня арганізацыйнага камітэту для правядзеньня «Чарнобыльскага шляху» Віктар Івашкевіч паведаміў «Свабодзе»:

(Івашкевіч: ) «Сказалі, што нельга падчас масавых мерапрыемстваў выкарыстоўваць незарэгістраваную сымболіку і падалі зь юрыдычнай камісіі даведку, што на сёньняшні дзень ніякая партыйная сымболіка не зарэгістраваная. Але я сказаў, што БНФ свае сьцягі будзе несьці ў любым выпадку. Мне сказалі, што за гэта я буду адказваць ці папярэджаньнем, ці штрафам, ці 15 суткамі. Я падпісаў».

Намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч паведаміў яшчэ пра адно абмежаваньне. Раней міліцыя абяцала перакрыць дарожны рух падчас шэсьця, аднак цяпер менскія ўлады вызначылі, што ўдзельнікі «Чарнобыльскага шляху» павінны ісьці па ходніках.

(Івашкевіч: ) «Сказалі. Я зь імі ў дыскусіі не ўступаў. Сказаў, што прымаю да ведама і распавяду ўсім сваім сябрам».

Менгарвыканкам дазволіў правесьці шэсьце ад Акадэміі навук па галоўным праспэкце Менску і вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай капліцы, якая месьціцца ў парку Дружбы народаў, ля плошчы Бангалор. Першапачаткова пачынаць шэсьце зьбіраліся на Кастрычніцкай плошчы. З гэтым адрасам былі падрыхтаваныя ўлёткі. Але ўлады адмовілі ў просьбе зьбірацца на плошчы.

Мяркуецца, што Аляксандар Мілінкевіч загадзя прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу, дзе патлумачыць сытуацыю і заклікае ўсіх перайсьці да Акадэміі навук і ўжо адтуль кіравацца да Чарнобыльскай капліцы.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім3

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім

Усе навіны →
Усе навіны

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў26

Пяскоў патлумачыў, чаму месцам будучай сустрэчы Трампа і Пуціна абраны Будапешт7

У Мінску паставілі аўтамат, які пшыкае парфумай за 1000 рублёў3

Мінскім настаўнікам і выхавацелькам дзіцячых садкоў прапануюць недарагія кватэры ў Смалявічах

Гіркін: Вайна на знясіленне знясіліла саму Расію, будзе рэвалюцыя37

Даўні пасярэднік кардынал Гуджэроці прыедзе ў Беларусь на наступным тыдні1

«Спачатку дапамагаў сябрам за шакаладкі». Былы супрацоўнік «Белсата» распачаў свой невялікі бізнэс у Варшаве17

Беларусы знаходзяць велізарныя ядомыя грыбы. Але зразаць іх, аказваецца, нельга8

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім3

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць