Адпачынак на пляжах Адэсы і вобласці ў апошнія дні лета суправаджаецца некаторымі нязручнасцямі — у вадзе можна ўбачыць шмат буйных медуз-карняротаў. Гэтыя жывёлы не толькі палохаюць аматараў паплаваць, але і могуць балюча ўджаліць.

Рост папуляцыі карняротаў з'яўляецца традыцыйным для канца жніўня і пачатку верасня. Як кажуць біёлагі, ён звязаны з падзеннем тэмпературы вады.
Адэскія медузы дасягаюць у даўжыню 40-50 см і стракацяць рознымі фарбамі (ярка-фіялетавай, ружовай, блакітнай і г.д.), што таксама з'яўляецца нормай для гэтага віду.
Галоўнае, папярэджваюць спецыялісты, — пры сустрэчы не хапаць жывёлу за шчупальцы, а акуратна адсунуць, дакрануўшыся да купалу, ён не атрутны. Калі апёку пазбегнуць не ўдалося, то рану варта прамыць праточнай вадой.
Каментары