Па інфармацыі «Нашай Нівы», гэта адбылося яшчэ 8 верасня.

42‑гадовы Юрый Караеў — карэнны мінчук. У сталічнай Акадэміі музыкі ён пачаў працаваць яшчэ ў 2008 годзе, напярэдадні сам яе скончыўшы.
Яшчэ летам ён актыўна займаўся ўступнай кампаніяй у Акадэмію, расказваў медыя пра ўведзены мэтавы набор і набор будучых унікальных спецыялістаў, якіх прымаюць усяго раз на 5‑10 гадоў — рэжысёраў музычнага тэатра і оперна-сімфанічных дырыжораў. Але з пачаткам навучальнага года Караева звольнілі адным днём.
Даныя пра дацэнта кафедры харавога дырыжавання Караева з раздзелаў «Кіраўніцтва» і «Вакальна-харавы факультэт» ужо выдаленыя. Але яго асабістая старонка на сайце дагэтуль адкрываецца.
У Акадэміі, куды журналіст «Нашай Нівы» дазваніўся як фізічная асоба, адмовіліся называць прычыну звальнення. Не ведаюць канкрэтыкі і студэнты. Вядома толькі, што сам Караеў гэтае звальненне цяпер моцна перажывае.

Выкладчык напісаў шмат дакладаў і артыкулаў па тэме оперна-харавой драматургіі. Выступаў у хоры Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. З рознымі калектывамі гастраляваў у Германіі, Даніі, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Польшчы, Францыі.
Да 2019 года з’яўляўся членам экспертна-мастацкай камісіі спецфонду Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі і сам выхаваў не аднаго зорнага выпускніка. Мае нямала падзяк і грамат ад кіраўніцтва Акадэміі музыкі.
Каментары