Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці
У раёне станцыі Рыжыкава на чыгуначным пераездзе сутыкнуліся грузавы цягнік і вялікагрузны аўтамабіль.
На перагоне Рудня-Галынкі Смаленскай вобласці Расіі грузавы цягнік з гаруча-змазачнымі матэрыяламі і драўнінай урэзаўся ў грузавік на пераездзе. У выніку 18 вагонаў сышлі з рэек, шэсць з іх згарэлі, пацярпела і лакаматыўная брыгада.
«Ратавальнікі тушаць 6 вагонаў з гаручымі матэрыяламі. Да ліквідацыі наступстваў прыцягнутыя больш за 40 спецыялістаў і 10 адзінак тэхнікі. На месца выехалі тры пажарныя і чатыры аднаўленчыя цягнікі», — паведамілі ў МНС Расіі.
У МЖД дадалі, што ў сувязі з тым, што адбылося, у рэгіёне прыпынены рух цягнікоў.
Шэраг такіх інцыдэнтаў здарыўся на чыгунках Расіі за апошні час. Украінская разведка адносіла многія іншыя здарэнні на рахунак антываенных партызанаў.
Каментары