У Беларусі з рабочым візітам знаходзіцца лідар Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі, кіраўнік фракцыі КПРФ у Дзярждуме Генадзь Зюганаў.
Як паведамляе прэс-служба КПРФ, у ходзе візіту, які доўжыцца з 7 па 9 кастрычніка, Зюганаў наведае шэраг прамысловых прадпрыемстваў, у прыватнасці МАЗ, МТЗ і «Гарызонт».
Кіраўнік расійскіх камуністаў таксама мае намер схадзіць на матч «Дынама-Мінск» — «Северсталь», наведаць мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і Храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску.
9 кастрычніка з 15.00 да 17.00 у гатэлі «Вікторыя-2» пройдзе сустрэча Зюганава з грамадскасцю Мінска і партыйным актывам Камуністычнай партыі Беларусі.
Каментары