Афіша

Oktoberfest у Камарова скончыцца панк-рок вечарынай

На закрыцці першага беларускага Oktoberfest’у 10 кастрычніка ў кавярні «Камарова village» зайграюць гурты «Тлушч», Pomidor/off i Dzieciuki.

10 кастрычніка ў Камарова будзе па-сапраўднаму горача. Свае драйвовыя сэты рыхтуюць вядучыя прадстаўнікі беларускай альтэрнатыўнай сцэны. Малады і амбітны панк-рок гурт «Тлушч» пакажа адмысловую праграму, з якой выступаў падчас мінулагодняга Oktoberfest у Hюрнбергу.

«Мы зайграем найлепшыя свае спевы – сумесь дыска, панку, ска і глэму ў гуку тлусцейшым за баварскія кілбаскі. Іх прыхільна прынялі нямецкія слухачы, а сёлета збіраемся павесяліць сваімі песнямі і землякоў», – кажа вакаліст гурту Павел Белы.

Поўны гук і адрыў абяцае і Аляксандр Памідораў, які ўжо ўдзельнічаў у Oktoberfest у Камарова з сваім блюзавым праектам «П’яныя госці» і дужа парадаваўся нязмушанай атмасферы свята. Цяпер музыка сыграе электрычны сэт з сваім асноўным гуртом – Pomidor/off, у які ўвойдуць найлепшыя нумары з альбомаў «Свята пакрадзенае» і «Патас/Попс/Прапаганда». 

Стаўку на вясёлыя песні зробяць і госці з Гродна – фольк-панк гурт Dzieciuki, які завершыць сёлетні фестываль. «Сама імпрэза задае настрой нашаму сэту, так што сумна не будзе. Спадзяемся сярод іншага сыграць і наш кавер на песню «Streams Of Whiskey» гурта «The Pogues». Яе вольны пераклад для нас зрабіў паэт Андрэй Хадановіч. Песня не пра піва, але тэматыка зразумелая для ўсіх», – распавядае вакаліст гурта Алесь Дзянісаў. 

Набыць квіток на канцэрт. Кошт – 200 000 (папярэдне), 250 000 (на ўваходзе). 

Каментары

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць