Здарэнні

У Мінску вызвалілі расіяніна, прысуджанага да смяротнага пакарання ў Эміратах за забойства: «не паступілі дакументы»

Грамадзянін Расіі Пётр Іванік, які знаходзіўся ў камеры смяротнікаў СІЗА № 1 Мінска, вызвалены з-пад варты, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Паводле слоў начальніка міжнародна-прававога аддзела Алега Хлышчэнкі, ва ўстаноўлены законам тэрмін у Генпракуратуру не паступілі дакументы з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў на выдачу асуджанага. У сувязі з гэтым 16 студзеня 2016 года Іваніка выпусцілі на волю.

Нагадаем, у снежні 2011 года шарыяцкі суд эмірата Шарджа ААЭ прызнаў Пятра Іваніка і яго бізнес-партнёра Аляксея Янчука ўдзельнікамі забойства свайго кампаньёна з Чалябінска Яўгена Хапрова і завочна вынес ім смяротны прысуд.

Хапроў, Янчук і Іванік з'яўляліся заснавальнікамі кампаніі АVIA, якая займалася грузапасажырскімі авіяперавозкамі. Як паведамлялі расійскія СМІ, партнёры сталі падазраваць Янчука ў растраце 3,2 млн долараў, што неўзабаве пацвердзіла аўдытарская праверка. У выніку яму давялося перадаць партнёрам сваю долю ў кампаніі. У сакавіку 2009 года невядомыя выкралі Хапрова з яго дома і вывезлі ў невядомым кірунку. Пазней бізнесмена знайшлі забітым ва ўласнай машыне.

Шарыяцкі суд палічыў віну Янчука і яго памочніка Іваніка даказанай. Паколькі ў ААЭ няма падзелу на замоўцаў і выканаўцаў забойства, абодва прызнаныя ўдзельнікамі злачынства. Непасрэдных кілераў, якія ўварваліся ў дом бізнесмена, следства так і не ўстанавіла.

Доўгі час месцазнаходжанне Янчука і Іваніка было невядомае. Пазней з'явілася інфармацыя, што Янчук, магчыма, мае права на жыхарства ў Германіі, а Іванік апынуўся ў мінскім СІЗА.

У пасольстве Расіі паведамілі, што адвакат рэгулярна наведваў Іваніка ў следчым ізалятары. Консульскі аддзел ўважліва сачыў за лёсам асуджанага.

У выпадку экстрадыцыі ў ААЭ Іваніка маглі расстраляць, як гэта прадугледжана крымінальным заканадаўствам Эміратаў адносна асуджаных да смяротнага пакарання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў7

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць унікальны аўтамабіль. Паглядзець яго можна толькі за грошы1

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»112

Тут незвычайныя спальні. У Калодзішчах прадаецца свежаўзведзены катэдж з бярозавым гаем проста на ўчастку1

Знойдзены ў Кітаі чэрап можа перапісаць эвалюцыю чалавека3

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі5

У Архангельску былы студэнт напаў з нажом на выкладчыкаў 4

Украінцы беспілотнікам знішчылі расійскі ўдарны верталёт1

«Сясцёр Грым» у Тэатры лялек не будзе — спектакль забаранілі

У Заслаўі на дарозе зрабілі новую разметку. Такой няма нават у сталіцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў7

Дзе Сапега? А Луцкевічы? Гісторыкі — пра зацверджаных уладамі нацыянальных герояў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць