Грамадства6666

КДБ: Чыж спрабаваў уцячы з краіны, ён ехаў на хуткасці 220 км/г у бок літоўскай мяжы

Пра гэта паведаміў сёння журналістам кіраўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык.

Tribuna.com

Валерый Вакульчык распавёў пра падрабязнасці справы Юрыя Чыжа. Ён адзначыў, што бізнэсмен стварыў фіктыўную фірму ў Расіі. Адзіным работнікам фірмы і яе ж дырэктарам, паводле інфармацыі КДБ, быў маскоўскі кіроўца Чыжа. Гэтай фірме «Трайпл» плаціў нібыта за выкарыстанне таварнага знака. Грошы абнаяўнівалі і перадавалі праз касіра самому Чыжу.

— Усё нашмат прасцей, чым многія думаюць. Улетку 2015 года ў КДБ з заявай аб супрацьпраўнай дзейнасці Япрынцава звярнуліся Чыж і два яго партнёры з РФ, — распавёў Валерый Вакульчык. — У ходзе расследавання Япрынцава і іншых былі атрыманыя доказы па ўхіленні ад выплаты падаткаў групы кампаній «Трайпл».

11 сакавіка былі атрыманы прамыя доказы датычнасці да дзейнасці Чыжа. Па яго ўказанні была створана фірма, ажыццяўленне фінансава-гаспадарчай дзейнасці якой не меркавалася першапачаткова. Заснавальнікам стаў грамадзянін РФ — памочнік і кіроўца Чыжа.

У 2012 годзе «Трайпл» перадаў гэтай фірме права на таварны знак. Потым фактычна штомесяц, за некалькі месяцаў да падачы справаздачнасці, буйныя грашовыя сумы пераводзіліся «Трайпл» у гэтую фірму пад выглядам выплаты за карыстанне таварным знакам. Гэтыя грошы здымаліся наяўнымі генеральным дырэктарам і адзіным супрацоўнікам гэтай фірмы. Ён перадаваў іх касіру фірмы, а той Чыжу. Схема, знаёмая з часоў Ільфа і Пятрова. Устаноўлена, што такіх фірмаў было досыць шмат.

— Па справе «Трайпл» арыштавана 5 чалавек і адзін затрыманы. Мы можам казаць пра даказаную шкоду, якая вымяраецца мільярдамі рублёў, — адзначыў Вакульчык.

Па словах кіраўніка КДБ, Юрый Чыж спрабаваў бегчы з краіны.

— Ён на велізарнай хуткасці, 220 кіламетраў у гадзіну, накіроўваўся ў бок літоўскай мяжы, потым выехаў на брэсцкую трасу, — адзначыў кіраўнік КДБ. — Мы вымушаныя былі задзейнічаць план «Перахоп», каб яго затрымаць і даставіць у СІЗА.

Чыжа падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Максімальны тэрмін пакарання па артыкуле — да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары66

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве5

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту4

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін12

Гісторыя з ласём, які залез у хату ў Бабруйску і ляжаў на ложку, скончылася трагічна7

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства2

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

Трамп можа ўвесці санкцыі супраць Масквы або выйсці з перамоў па Украіне — WSJ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве5

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць