Грамадства33

Улады Беларусі могуць забараніць азербайджанскай авіякампаніі AZAL палёты ў Мінск

Улады Беларусі апавясцілі авіякампанію «Азербайджанскія авіялініі» (AZAL) аб магчымасці прыпынення з 15 красавіка палётаў паміж Мінскам і Баку з-за незадаволенасці льготнай тарыфнай палітыкай AZAL, паведамляе партал бізнес-інфармацыі ABC.az.

Паводле слоў віцэ-прэзідэнта AZAL і дырэктара Дзяржаўнай адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі Арыфа Мамедава, свае прэтэнзіі беларускі бок патлумачыў тым, што азербайджанскае ЗАТ знізіла кошт авіябілетаў ва ўрон канкуруючаму авіяперавозчыку (авіякампаніі «Белавія»).

«У Беларусі адзначылі, што пры ўстаноўцы нізкіх цэн на авіябілеты трэба атрымаць згоду і процілеглага боку. Калі пытанне не вырашыцца ў найбліжэйшы час, то Беларусь прыпыніць палёты. Думаю, што, калі яны будуць настойваць на падаражанні білетаў або прыпыненні палётаў, мы пойдзем з імі на кампраміс», — заявіў Мамедаў.

Ён паведаміў, што для вырашэння праблемы AZAL аператыўна накіруе зварот у пасольства Беларусі ў Азербайджане і азербайджана-беларускую сумесную камісію.

«Мы запрашаем беларускі бок на перамовы з мэтай найхутчэйшага вырашэння пытання», — сказаў віцэ-прэзідэнт AZAL.

Цяпер палёты ў Мінск выконваюцца «Азербайджанскімі авіялініямі» пад нізкабюджэтным брэндам AZALJET. Авіякампанія пачала палёты пад гэтай гандлёвай маркай 28 сакавіка 2016 года. Адной з мэтаў частковага пераходу на лаўкост-мадэль стала імкненне скласці канкурэнцыю замежным нізкатарыфным аператарам, якія выказваюць цікавасць да Азербайджана.

Як гаворыцца ў паведамленні AZAL, пад брэндам AZALJET будуць выконвацца рэйсы па найбольш запатрабаваных кірунках і працягласцю да трох з паловай гадзін. Сюды адносяцца рэйсы ў такія гарады, як Масква, Стамбул, Дубай, Тбілісі, Санкт-Пецярбург, Мінск, Кіеў, Львоў, Тэгеран, Анкара, турэцкія курорты Анталія, Ізмір, Бадрум і Даламан і шэраг іншых гарадоў.

Кошт авіябілета на рэйсы AZALJET у адным кірунку складзе ад 49 еўра пры вылеце з/у Баку па любым з вышэйзгаданых кірункаў, туды-назад — ад 98 еўра. У гэты кошт уваходзяць усе падаткі і зборы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?11

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Баранавічамі вырасцілі 25 груш на галінцы даўжынёй у 25 сантыметраў1

У Гомельскай вобласці рэпрэсуюць за ўдзел у апытанні пяцігадовай даўніны7

На фільм «Класная» загоняць усіх17

Максім Вінярскі: Смешна чуць, што пратэсты 2020‑га адбыліся спантанна4

У Іўеўскім раёне фотапастка зафіксавала янота-паласкуна1

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Арастовіч заявіў, што аддаў бы Расіі чатыры вобласці і Крым52

Іван Краўцоў напісаў кнігу з успамінамі пра выбары-202018

Іна Мацыенка знайшлася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?11

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць