Грамадства1515

Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіла споўнілася 80 гадоў

11 красавіка спаўняецца 80 год з дня народзінаў старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы.

Радыё Свабода далучаецца да віншаваньняў!

Iвонка Сурвілла (Шыманец) нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўпцах. З 1944 году — у эміграцыі. Яе бацька, Уладзімер Шыманец, быў міністрам фінансаў ва ўрадзе БНР часоў Міколы Абрамчыка. Жыла ў Францыі‚ Даніі‚ Гішпаніі. Цяпер жыве ў Канадзе. Мае дзьвюх дачок.

Скончыла вышэйшую Мастацкую школу ў Парыжы‚ пазьней — лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага ўнівэрсытэту (1959).

Акрамя роднае мовы‚ валодае яшчэ васьмю: францускай‚ гішпанскай‚ ангельскай‚ нямецкай‚ дацкай‚ лацінскай‚ нарвэскай‚ польскай.

У 1958-1965 гадох працавала ў беларускай рэдакцыі гішпанскага Нацыянальнага радыё. З 1969 году працавала ў Фэдэральным урадзе Канады.

Івонка Сурвіла брала актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці дыяспары, рэпрэзэнтавала ідэю беларускай незалежнасьці на сустрэчах з канадзкімі палітыкамі, на канфэрэнцыях ды імпрэзах. Займалася жывапісам‚ удзельнічала ў мастацкіх выставах.

У 1989 годзе арганізавала канадзкі Фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі і заставалася яго кіраўніцай да 1997 году. Дзякуючы фонду, у Беларусь былі перададзеныя лекі ды мэдычнае абсталяваньне на дзесяткі мільёнаў даляраў, на аздараўленьні ў Канадзе пабывалі тысячы беларускіх дзяцей.

У жніўні 1997 году была абраная старшынёй Рады БНР.

Сябры і паплечнікі — Вячка Станкевіч, Янка Запруднік, Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык — пра Івонку Сурвілу.

Каментары15

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць