Кіно11

Выйшаў першы трэйлер фільма «Фантастычныя істоты і месцы іх пражывання» ВІДЭА

Адразу ж пасля завяршэння цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі MTV Movie Awards кінааматараў па ўсім свеце чакаў вялікі сюрпрыз — у інтэрнэце быў апублікаваны трэйлер фільма «Фантастычныя істоты і дзе яны пражываюць», які з'яўляецца спін-офам (пабочны сюжэт) стужак пра Гары Потэра.

Сюжэт фільма распавядае пра прыгоды літаратара Н'юта Скамандэра. Мужчына аказваецца ў сакрэтным нью-ёркскім таварыстве прадстаўнікоў чароўнага свету за 70 гадоў да таго моманту, калі Гары Потэр прачытае яго працы.

Галоўную ролю ў стужцы выканаў Эдзі Редмэйн, які ў 2015 годзе стаў лаўрэатам прэміі «Оскар» за ўдзел у фільме «Сусвет Стывена Хокінга». На момант напісання нататкі трэйлер на афіцыйным канале Warner Bros. Pictures на партале YouTube праглядзелі амаль 180 тысяч разоў. Выхад фільма ў кінапракат чакаецца ў лістападзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»

Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Бельгіі забілі жонку і 6-гадовую дачку ўкраінскага вайскоўца6

Ціханоўская: Кадэбісты сказалі, што дзяцей лёгка вярнуць у Беларусь40

У мінскім «Бургер кінгу» памёр мужчына

Пасажыры беларускага цягніка самі прыбралі бярозу, што ўпала на рэйкі ФОТА

Сіноптыкі перадалі аранжавы ўзровень небяспекі на сёння

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 202082

На Куршчыне ўкраінцы збілі расійскі знішчальнік Су-353

Не пішыце лісты палітвязням у калоніі, гэта бессэнсоўна27

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»

Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць