Спорт11

Упершыню на радзіме хакею

Сёньня а 20:00 па беларускім часе ў канадзкім Квэбэку матчам зборных Даніі і Чэхіі пачнецца 72‑і чэмпіянат сьвету па хакеі. Беларусы першы матч згуляюць 3 траўня са зборнай Швэцыі.

Сёньня а 20:00 па беларускім часе ў канадзкім Квэбэку матчам зборных Даніі і Чэхіі пачнецца 72‑і чэмпіянат сьвету па хакеі. Гульні першынства будзе таксама прымаць Галіфакс.

Адметнасьць гэтага турніру заключаецца ў тым, што ўпершыню ў гісторыі чэмпіянат сьвету прымае Канада — радзіма гэтага віду спорту.

Зборная Беларусі дзявяты раз бярэ старт у элітным хакейным дывізіёне. Летась у падмаскоўных Мыцішчах каманда Курта Фрэйзэра пакінула ня лепшыя ўражаньні. Нашы хлопцы прайгралі пяць з шасьці сустрэч і занялі 11‑е месца. Толькі перамога над аўстрыйцамі дазволіла суайчыньнікам застацца ў эліце.

Кіраўніцтва фэдэрацыі на чале зь міністрам унутраных справаў Уладзімерам Навумавым, хаця раскрытыкавала той выступ, але месца трэнэра за Фрэйзэрам пакінула. У сярэдзіне ж зімы да трэнэрскага штабу нацыянальнай каманды далучыўся і добра нам знаёмы Глен Хэнлан, якога звольнілі з «Вашынгтон Кэпіталз». Хаця Хэнлан ужо ўладкаваўся «коўчам» у адзін з клюбаў Фінляндыі, ён усё адно ляціць у Канаду, каб дапамагаць Курту Фрэйзэру. Таксама ў трэнэрскім штабе два айчынных спэцыялісты — Эдуард Занкавец і Алег Мікульчык.

Напярэдадні старту чэмпіянату сьвету нашы хлопцы правялі шэсьць таварыскіх матчаў. Спачатку каманда двойчы была жорстка бітая чэхамі. Але Фрэйзэр параіў не зьвяртаць на тыя матчы асаблівай увагі, бо, фактычна, беларусы былі прадстаўленыя другім складам. Пасьля два матчы былі сыграныя ў Германіі з гаспадарамі. У першым мы атрымалі паразу — 1:4, але ўжо праз два дні змаглі годна адказаць — перамога 2:1. Гульні з Германіяй завяршалі эўрапейскі этап падрыхтоўкі да першынства. Ужо за два тыдні да старту, каб хутчэй акліматызавацца, наша каманда была ў Канадзе, дзе разьмясьцілася блізу Манрэаля.

За акіянам зборная правяла яшчэ дзьве таварыскія гульні. У надзвычай напружаным супрацьстаяньні па булітах перамаглі латышоў — 1:0, а ў генэральнай рэпэтыцыі разграмілі Італію — 8:3.

Ці не ўпершыню перад стартам найважнейшага гадавога турніру каманда фактычна ня мае тых, хто адмовіўся ад выступаў за яе. За адзіным выключэньнем, але якім. У зборную не прыедзе нязьменны брамнік каманды на працягу многіх гадоў — Андрэй Мезін. Хакеіст растлумачыў гэтае рашэньне тым, што пасьля разводу з жонкай у яго ня лепшы маральны стан. Тым больш і ягоны клюб магнітагорскі «Мэталюрг» ня хоча, каб Мезін ляцеў у Канаду. Атрымаў траўму і зьменшчык Мезіна Карпікаў, таму месца ў браме будзе займаць яшчэ неабстраляны Коваль.

Затое ўпершыню пасьля славутай рыскай алімпійскай кваліфікацыі майку зборнай апране адзін зь лепшых бамбардзіраў расейскай супэрлігі Аляксей Калюжны. Выйдзе на лёд і навасьпечаны чэмпіён Расеі Канстанцін Кальцоў. Ужо ў Канадзе далучыліся беларусы, якія гуляюць у мінорных заакіянскіх лігах — абаронца Дзянісаў і форвард Стэфановіч. Цяпер штаб беларусаў чакае на прыезд нашых зорак — Руслана Салея, Андрэя і Сяргея Касьціцыных, а таксама Міхаіла Грабоўскага.

Чэмпіянат у Канадзе важны яшчэ з тога пункту гледжаньня, каб заваяваць пуцёўку без кваліфікацый на Алімпійскія гульні — 2010 у Ванкувэры. Пакуль мы займае ў агульным рэйтынгу патрэбны дзевяты радок, але латышы і немцы ідуць сьледам. Расслабляцца не выпадае.

Здаецца, што зь лёсаваньнем беларусам крыху пашэнціла. У групе, апроч моцных швэдаў, адпаведныя з намі па сіле швайцарцы і французы. Ёсьць магчымасьць зачапіцца за плэй‑оф, як было два гады таму ў Рызе.

Дарэчы, цікавы момант на афіцыйным сайце Міжнароднай фэдэрацыі хакею ладзіцца апытаньне "хто на вашу думку стане чэмпіёнам сьвету сёлета". 24,8 % апытаных аддаюць свой голас Беларусі. Вось каб так было і насамрэч! Посьпехаў, хлопцы!

Зьміцер Панкавец

Расклад матчаў зборнай Беларусі ў групе «А»

:

3 траўня: Беларусь — Швэцыя (пачатак а 20:00);
5 траўня: Швайцарыя — Беларусь (пачатак а 20:00);
7 траўня: Францыя — Беларусь (пачатак а 2:00, у ноч на 8 траўня).

Для тых, хто не патрапіць на трыбуны Квэбэку і Галіфаксу тэлеканалы БТ і «Лад» будуць ладзіць трансьляцыі. Матчы нашай зборнай можна будзе таксама ўбачыць на вялікім экране ля Палацу спорту, што на Нямізе.

Склад каманды:

варатары (2) — Віталь Коваль («Нёман», Горадня), Сьцяпан Гарачэўскіх («Юнацтва»);

абаронцы (6) — Уладзімір Дзянісаў («Лейк-Эры Монстарз», ЗША), Сяргей Коласаў, Аляксандар Журык («Дынама»), Віктар Касьцючонак, Алег Лявонцьеў (абодва — «Юнацтва»), Аляксандар Макрыцкі («Керамін»);

нападаючыя (10) — Алег Антоненка (МВД, Расія), Яраслаў Чупрыс, Андрэй Міхалёў (абодва — «Керамін»), Дзьмітры Дудзік, Аляксандар Кулакоў (абодва — «Дынама»), Аляксей Калюжны («Авангард», Расія), Канстанцін Кальцоў («Салават Юлаеў», Расія), Дзьмітры Мялешка («Спартак», Расія), Аляксей Угараў («Нафтахімік», Расія), Сяргей Задзяленаў («Гомель»).

На першым этапе за зборную могуць гуляць 23 хакеісты, на другім — 25.

У запасе ў каманды 12 гульцоў (з іх пяць легіянераў):

варатар (1) — Зьміцер Мільчакоў («Віцебск»);

абаронцы (3) — Руслан Салей («Каларада Эвэланш», ЗША, НХЛ), Андрэй Антонаў («Керамін»), Андрэй Башко («Мэталюрг», Жлобін);

нападаючыя (8) — Аляксандар Бараўкоў, Арцём Сянкевіч (абодва — «Юнацтва»), Сяргей Дзямагін, Яўген Курылін (абодва — «Дынама»), Міхаіл Грабоўскі, Андрэй Касьціцын, Сяргей Касьціцын (усе — «Манрэаль Канадыенз», Канада, НХЛ), Міхаіл Стэфановіч («Квэбэк Рэмпартс», Канада).

Руслан Салей можа найхутчэй далучыцца да зборнай, бо ягоны клюб 1 мая выбыў з розыгрышу Кубку Стэнлі. «Манрэаль», за які выступаюць браты Касьціцыны і М. Грабоўскі, працягваюць выступ у кубку, аднак ад вылету яго аддзяляе адна параза ад «Філадэльфіі» ў чвэрціфінальнай сэрыі.

Склад груп чэмпіянату свету:

«А» (Квэбэк): Швэцыя, Швайцарыя, Беларусь, Францыя.

«В» (Галіфакс): Канада, ЗША, Латвія, Славенія.

«С» (Галіфакс): Фінляндыя, Славаччына, Нямеччына, Нарвэгія.

«D» (Квэбэк): Чэхія, Расія, Данія, Італія.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым3

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Усе навіны →
Усе навіны

Грамадзяне Індыі, Венгрыі і Польшчы паляцелі ў космас упершыню пасля распаду СССР

З заявы па выніках саміту НАТА выключылі крытыку Расіі і абяцанне прыняць у альянс Украіну8

Невядомыя спрабуюць наняць фатографа для здымкі прысутных на сустрэчы з Ціханоўскім у Варшаве32

Беларускія студэнты зноў едуць працаваць на БАМ4

У мінскім офісе «Свету танкаў» масава патруціліся супрацоўнікі5

Найбуйнейшы ў свеце тэлескоп, названы ў гонар дачкі эмігрантаў з Вільні, перадаў першыя ФОТЫ космасу

Расійскія чыноўнікі хочуць павыпраўляць падручнікі гісторыі ў краінах СНД — ім не падабаецца, як пра Расію там пішуць19

За паўгода правоў пазбавілі больш за 10 тысяч кіроўцаў7

Балючая гісторыя ад «Купалаўцаў» — пра пошукі ідэнтычнасці і прадчуванне вайны. Пабывалі на прэм'еры «Валізка»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым3

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць