Свет99

У сябра Пуціна Ралдугіна знайшоўся яшчэ адзін афшор

У файлах «Панамскага архіва» змяшчаецца інфармацыя аб афшорных фірмах, якія належаць людзям з акружэння прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Як інфармуе Slon.ru, пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя Міжнародным кансорцыумам журналістаў-следчых (ICIJ).

У архіве ўтрымліваецца інфармацыя аб некалькіх кампаніях, зарэгістраваных на сябра расейскага лідара, віяланчэліста Сяргея Ралдугіна, у прыватнасці, Raytar Limited (Брытанскія Віргінскія выспы), пра якую раней не было вядома.

Таксама былі апублікаваныя дадзеныя аб зарэгістраваных на Брытанскіх Віргінскіх выспах фірмах, якія належаць бізнэсменам Ратэнбергам. За Барысам Ратэнбергам замацавана Kenrick Overseas Ltd., Culloden Properties Limited і Highland Ventures Group Limited. На імя Аркадзя Ратэнберга зарэгістраваныя кампаніі Breckenridge Global Management Limited, Beechwood Associates Inc. і Causeway Consulting Limited. Сыну Аркадзя Ратэнберга Ігару належыць фірма Stormont Systems Limited.

На імя кіраўніка дэпартамента транспарту Масквы Максіма Ліксутова, згодна з архівам, зарэгістраваная фірма Sermolent Equities Inc. Юрысдыкцыя кампаніі не ўдакладняецца. Раней у дэпартаменце заяўлялі, што інфармацыя ў «Панамскім архіве» не адпавядае рэчаіснасці і намеснік мэра Масквы не з'яўляецца бенефіцыярам афшорных кампаній. Згодна з дэкларацыяй Ліксутова, за 2015 год ён зарабіў 65,9 мільёнаў рублёў.

У той жа час у базе дадзеных «Панамскага архіва» няма інфармацыі аб фірме фігурысткі Таццяны Наўка, жонкі прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова. Раней са спасылкай на дакументы, апублікаваныя ICIJ, паведамлялася, што на спартсменку зарэгістраваная афшорнай кампанія Carina Global Assets Ltd., якая таксама знаходзіцца ў юрысдыкцыі Брытанскіх Віргінскіх выспаў. Пасля выхаду публікацыі Пяскоў раскрыў маёмасць жонкі ў дэкларацыі і абверг дадзеныя СМІ, адзначыўшы, што гэта ставіць пад сумнеў дакладнасць усёй інфармацыі ICIJ.

Сяргей Ралдугін сапраўды займаецца прадпрымальніцтвам, паведамляў Пуцін, але зарабляе невялікія грошы, на якія купляе музычныя інструменты для музычных устаноў Расіі. У Крамлі падкрэслівалі, што ўсе аперацыі фірмаў музыканта законныя, і заклікалі журналістаў паважаць яго прыватнае жыццё. Пазней СМІ прыйшлі да высновы, што кампанія Ралдугіна International Media Overseas S.A. атрымала сродкі за продаж акцый «Роснефті», прапажу якіх выявіў юрыст Hermitage Capital Сяргей Магніцкі.

Дакументы «Панамскага архіва» належаць Панамскай юрыдычнай кампаніі Mossack Fonseca. Крыніца, якая раскрыла інфармацыю аб працы фірмы, раней заявіла, што хацела пакараць кампаніі, якія свядома парушаюць закон. У пачатку красавіка, у рамках расследаванняў, заснаваных на апублікаванай інфармацыі, журналісты распавялі аб кампаніях, якія належаць членам сем'яў сусветных лідараў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены10

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларускія Мальдывы» стануць помнікам прыроды. Чым унікальныя затопленыя Ваўкавыскія кар’еры4

«Чорная жамчужына» сушыць вёслы»: тыкток у захапленні ад вялізнага фрэгата, які пабудаваў пенсіянер у Пінску ў сваім агародзе6

Беларус вырасціў гіганцкі перац — памерам з электрачайнік1

«Ніякіх забароненых месцаў не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары24

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены10

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць