Свет11

Што гэта за чалавек, якога «забіваюць» пры кожным тэракце? ФОТА

Калі ўважліва сачыць за навінамі пасля тэрактаў і катастроф, можна заўважыць, што ў спісах загінулых, якія складаюць СМІ, часта з'яўляецца адзін і той жа чалавек.

Фота гэтага мужчыны трапіла ў тым ліку і ў ролік The New York Times, прысвечаны забітым у гей-клубе ў Арланда. Супрацоўнікі французскага тэлеканала France 24 знайшлі «вечную ахвяру» і высветлілі, чаму яго фота рэгулярна ўсплывае ў навінах.

Апошнім часам пасля кожнага буйнога тэракту або авіякатастрофы ў сацсетках і СМІ з'яўляецца здымак аднаго і таго ж мужчыны, які нібыта памёр на месцы здарэння. Ад пачатку 2016 года ён «загінуў» пры тэракце ў аэрапорце Стамбула, пры крушэнні самалёта EgyptAir і быў забіты ў гей-клубе ў Арланда, дзе ісламіст застрэліў 49 чалавек. Акрамя таго, калі ў Мексіцы 19 чэрвеня забілі некалькі дэманстрантаў, менавіта яго назвалі прадстаўніком улады, які аддаў загад адкрыць агонь.

«Бі-Бі-Сі» высветліла, што гэта фэйк яшчэ ў маі 2016 года. Пасля таго, як пасажырскі самалёт EgyptAir зваліўся ў Міжземнае мора, авіякампанія напісала твіт пра катастрофу. У адказ на яго нехта напісаў, што сярод пасажыраў быў мужчына з фатаграфіі. Аўтар паведамлення назваў яго «братам Альфонса». «Бі-Бі-Сі» засумнявалася ў сапраўднасці здымка і правяла невялікае расследаванне. Высветлілася, што «брат Альфонса» ўжо з'яўляўся раней у інтэрнэце — у тым ліку ў сувязі з нейкай бойкай ў мексіканскім гандлёвым цэнтры. Тады журналісты «Бі-Бі-Сі» не змаглі даведацца, навошта нехта апублікаваў старую фатаграфію.

У ліпені французскаму тэлеканалу France 24 атрымалася разабрацца, хто на фота і чаму яго твар увесь час з'яўляецца ў навінах пасля гучных падзей. Журналісты звярнуліся да карыстальнікаў, якія публікавалі здымак. Усе яны распавялі падобную гісторыю: чалавек з фатаграфіі апынуўся даўжніком, які не вяртае грошы.

«Наша мэта — разбурыць яго рэпутацыю. Мы хочам, каб увесь свет ведаў яго ў твар», — распавёў адзін з іх.

Французскія журналісты знайшлі і саму «ахвяру», але вырашылі не раскрываць імя мужчыны. Ён распавёў, што сапраўды вінны некалькім людзям. І выказаў меркаванне, што такім чынам яму помсцяць. Паводле яго слоў, ён звяртаўся ў СМІ з просьбай выдаліць здымак, але не атрымаў адказу.

Пасля публікацыі France 24 газеце The New York Times давялося выдаліць фатаграфію мужчыны з роліка, у якім ён згадваўся як ахвяра тэракту ў гей-клубе ў Арланда.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім19

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім19

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць