Улада44

Францыя адраджае «Нацыянальную гвардыю» для барацьбы з тэрорам

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд заклікаў да службы тысячы рэзервістаў жандармерыі і паліцыі, якія могуць стаць асновай новай Нацыянальнай гвардыі краіны, перадае euronews.com.

«Я вырашыў заклікаць на службу мужчын і жанчын, якія, працягваючы сваю вучобу ці працу, добраахвотна запісаліся служыць справе абароны Францыі. Я кажу пра вас. Мы ўжо маем 12 тысяч рэзервістаў з вайсковай жандармерыі і цывільнай паліцыі», — сказаў прэзідэнт падчас выступу ў падрыхтовачным лагеры жандармерыі.

@fhollande

На службу будзе паклікана яшчэ 15 000 чалавек з ліку рэзервістаў. Да таго ж жандармерыя набірае і трэніруе дадатковых рэзервістаў, якія будуць спалучаць працу і службу.

«Можна сказаць, што праз вас Францыя стварае Нацыянальную гвардыю», — сказаў Алянд рэзервістам, перадае радыёстанцыя RFI.

Прэзідэнт таксама заклікаў усё насельніцтва далучацца да грамадскіх арганізацый узаемнай дапамогі, вучыцца аказваць першую медыцынскую дапамогу і атрымліваць веды ў галіне цывільнай абароны.

Раней французскі парламент падоўжыў надзвычайны стан у краіне на 6 месяцаў, які быў уведзены пасля таго, як на мінулым тыдні тэрарыст у Ніцы забіў больш за 80 чалавек.

Французская Нацыянальная жандармерыя - частка Узброеных сіл, якая ў мірны час падпарадкоўваецца Міністэрству ўнутраных спраў. Большасць яе службоўцаў выконваюць звычайныя паліцэйскія функцыі ў сельскай мясцовасці і малых мястэчках, у калоніях.

У той жа час Нацыянальная жандармерыя ўключае Мабільную жандармерыю (аналаг АМАП) і Групы рэагавання (падраздзяленні для барацьбы з тэрорам і арганізаванай злачыннасцю).

Нацыянальная гвардыя ў Францыі была створана ў 1789 годзе як сродак забеспячэння грамадскай бяспекі сіламі актыўных грамадзян. Яна праіснавала з невялікім перапынкам да 1872 года, і была расфармаваная пасле паўстання Парыжскай камуны, да якой далучылася частка найбольш незаможных гвардзейцаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны3

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Знакаміты расійскі цыркач з «Дзю Салей» ратуе стары млын у беларускай вёсцы і просіць пра талаку4

«Першыя месяцы я плакала». Супрацоўніца пункта выдачы заказаў — пра штрафы, абразы і перапрацоўкі2

«Гэтыя словы злятаюць не з вуснаў аўтара, а ад адмоўных персанажаў». Праханаў апраўдваецца за раман, у якім зло выпісаў Пуціна4

Пасля пратэстаў у Грузіі затрымалі пяць чалавек. Прэм'ер абвясціў аб правале пятай спробы майдану6

У Новалукомлі адкрылі рыбны кансервавы завод. Кажуць, аналагаў прадукцыі ў Беларусі няма3

Пуцін: Пастаўка Кіеву «Тамагаўкаў» разбурыць адносіны з ЗША9

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму7

У мужчын таксама бывае клімакс: калі ён надыходзіць і чым адрозніваецца ад жаночага3

У сталіцы 90% настаўнікаў — жанчыны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны3

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць