Усяго патроху22

У Польшчу стане езьдзіць троху прасьцей

28 траўня на пленарным пасяджэньні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Польшчы аб узаемных паездках грамадзян. У ім сярод іншага ўстанаўліваецца магчымасьць атрыманьня грамадзянамі бясплатнай візы дзецям да шасьці гадоў, навучэнцам, студэнтам, асьпірантам і настаўнікам, якія іх суправаджаюць у паездцы з мэтай навучаньня.

28 траўня на пленарным пасяджэньні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Польшчы аб узаемных паездках грамадзян.

Намесьнік міністра замежных спраў Віктар Гайсёнак паведаміў, што пагадненьне было заключана 20 сьнежня 2007 года, калі Польшчы была накіравана адпаведная нота беларускага боку. Прыняцьце дакумента выклікана далучэньнем Польшчы 21 сьнежня 2007 года да Шэнгенскага пагадненьня і неабходнасьцю ў сувязі з гэтым адаптаваць яе заканадаўства да патрабаваньняў адзінай візавай палітыкі Эўразьвязу.

Як зазначыў намесьнік міністра, пагадненьне скіравана на ўрэгуляваньне пытаньняў, зьвязаных з умовамі ўезду, выезду, часовага знаходжаньня і транзыту па тэрыторыі Беларусі і Польшчы грамадзян абедзьвюх дзяржаў, уключаючы спрошчаную працэдуру атрыманьня віз для асобных катэгорый.

Пагадненьне прадугледжвае павелічэньне тэрміну знаходжаньня грамадзян на тэрыторыі дзяржаў бакоў да 180 дзён на год (90 дзён на працягу паўгода з даты першага ўезду).

Дакумэнт утрымлівае нормы, што ўстанаўліваюць бязьвізавы рэжым паездак для грамадзян, якія маюць дзейныя дыпляматычныя пашпарты. Ад абавязацельства атрыманьня віз вызваляюцца таксама члены экіпажаў паветраных суднаў, грамадзянскіх марскіх суднаў і некаторыя іншыя.

У пагадненьні ўстаноўлены тэрмін разгляду хадайніцтваў аб атрыманьні візы — пяць працоўных дзён. У экстраных выпадках тэрмін для прыняцьця рашэньня можа быць скарочаны да трох працоўных дзён.

Устанаўліваецца магчымасьць атрыманьня грамадзянамі бясплатнай візы дзецям да шасьці гадоў, навучэнцам, студэнтам, асьпірантам і настаўнікам, якія іх суправаджаюць у паездцы з мэтай навучаньня.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада2

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада2

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць